Аляксандр Лукашэнка: "Умацаванне шматпланавых адносін з КНР з'яўляецца прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі Беларусі". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Умацаванне шматпланавых адносін з КНР з'яўляецца прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі Беларусі"

02.07.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзіньтаа са знамянальнай падзеяй у гісторыі кітайскага народа — 90-годдзем стварэння Камуністычнай партыі Кітая.

"Ваша краіна за нядоўгі час дабілася выдатных дасягненняў ва ўсіх галінах. Асабліва ўражваюць поспехі Вялікага Кітая за два апошнія дзесяцігоддзі, дасягнутыя дзякуючы правільнай палітыцы мадэрнізацыі, рэформ і адкрытасці. Атрыманне статусу адной з вядучых эканомік свету, поспехі ў асваенні космасу, бліскучая арганізацыя Алімпійскіх гульняў і лепшай у гісторыі міжнароднай выстаўкі "ЭКСПА-2010" у Шанхаі наглядна сведчаць аб упэўненым руху Кітая наперад", — гаворыцца ў віншаванні.

"Умацаванне шматпланавых адносін з Вялікім Кітаем з'яўляецца прыярытэтным напрамкам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, і мы ганарымся, што можам называць Вашу краіну стратэгічным партнёрам", — падкрэсліў беларускі лідар.

У гэты знамянальны для ўсяго кітайскага народа юбілей Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ху Цзіньтаа і яго саратнікам па партыі моцнага здароўя, шчасця, а таксама далейшых поспехаў у рабоце ў імя працвітання Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Кіраўнік дзяржавы таксама выказаў перакананне, што адносіны шчырай дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем будуць дынамічна развівацца на карысць дзвюх дзяржаў.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цзіньтаа са знамянальнай падзеяй у гісторыі кітайскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика