Адносіны Беларусі і Азербайджана развіваюцца паспяхова і дынамічна. 21.by

Адносіны Беларусі і Азербайджана развіваюцца паспяхова і дынамічна

09.07.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў учора прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, перадае БЕЛТА.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч таксама адзначыў, што ўсе дамоўленасці, якія дасягнуты паміж краінамі, перш за ўсё на ўзроўні прэзідэнтаў, рэалізуюцца. Пры гэтым прэм'ер-міністр падзякаваў прэзідэнту Азербайджана за ўвагу да сумесных беларуска-азербайджанскіх праектаў. "Дзякуй за падтрымку і сістэмную, канструктыўную работу", — сказаў ён.

Міхаіл Мясніковіч дадаў, што адным з найбольш паспяховых прыкладаў узаемадзеяння дзвюх краін у вытворчай сферы з'яўляюцца сумесныя праекты, якія выконваюцца Гянджынскім заводам разам з беларускімі вытворцамі тэхнікі. У рамках гэтага візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі ў Азербайджан на аўтазаводзе запушчана новая лінія па вытворчасці камунальнай тэхнікі. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, у будучым на аснове гэтай вытворчасці можа паспяхова развівацца транснацыянальная карпарацыя. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Азербайджанам цяпер развіваецца высокімі тэмпамі, што абумоўлена рэалізацыяй шэрагу буйных кантрактаў, уключаючы пастаўку ў Беларусь якаснай азербайджанскай нафты. У студзені—красавіку 2011 года тавараабарот паміж Беларуссю і Азербайджанам павялічыўся у 7,7 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года і склаў $448,2 млн, аб'ём экспарту беларускіх тавараў у Азербайджан дасягнуў $88,8 млн (тэмп росту — 159 працэнтаў).

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч прапанаваў азербайджанскім кампаніям прыняць удзел у прыватызацыі ў Беларусі. Адпаведную прапанову ён агучыў у час сустрэчы з прэм'ер-міністрам Азербайджана Артурам Расі-задэ ў пашыраным складзе. Міхаіл Мясніковіч заявіў, што выхад на раўнаважны абменны курс беларускага рубля ва ўсіх сегментах валютнага рынку магчымы ў бліжэйшы час.

Азербайджан гатовы нарошчваць аб'ёмы паставак нафты ў Беларусь, заявіў журналістам у Баку міністр прамысловасці і энергетыкі Азербайджана Націк Аліеў. Пры гэтым Націк Аліеў адзначыў, што азербайджанскі бок лічыць магчымым пастаўляць нафту ў Беларусь у аб'ёме 3-5 млн тон у год. У будучым гэтыя лічбы могуць быць і большыя. Азербайджан цікавіць перш за ўсё работа па транспартным калідоры, аснову якога складае нафтаправод Адэса—Броды. "Мэтай з'яўляецца дастаўка, перш за ўсё, сырой нафты на рынак Еўропы", — падкрэсліў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў учора прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, перадае БЕЛТА
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика