Рыхтуецца праект указа Прэзідэнта Беларусі аб падтрымцы пацярпелых у выніку тэракта ў метро. 21.by

Рыхтуецца праект указа Прэзідэнта Беларусі аб падтрымцы пацярпелых у выніку тэракта ў метро

15.07.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 ліпеня заслухаў даклад аб праекце ўказа "Аб мерах сацыяльнай падтрымкі асоб, якія пацярпелі ў выніку акта тэрарызму, які адбыўся 11 красавіка 2011 г.".

Па гэтым пытанні кіраўніку дзяржавы далажылі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў, міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна і старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з тым, як выконваецца яго даручэнне аб аказанні дапамогі сем'ям загінулых і пацярпелым ад тэрарыстычнага акта.

Цяпер пацярпелым і сем'ям загінулых зроблены выплаты з гарадскога бюджэту на суму амаль Br1 млрд рублёў. Таксама праведзены ўсе страхавыя выплаты.

Па даручэнні Прэзідэнта Мінгарвыканкам, а таксама мясцовыя выканаўчыя органы іншых тэрыторый, дзе пражывалі загінулыя пры выбуху ў метро, узялі на сябе выдаткі па арганізацыі пахавання і памінальных мерапрыемстваў.

Акрамя таго, на рахунак Мінгарвыканкама ад арганізацый і фізічных асоб паступіла дабрачынных сродкаў у суме больш як Br4,5 млрд, амаль 500 тыс. расійскіх рублёў, а таксама сумы ў еўра і доларах ЗША. Свае сродкі пералічвалі не толькі жыхары Беларусі, але і грамадзяне іншых краін.

Мікалай Ладуцька запэўніў, што ўсе гэтыя грошы знаходзяцца на строгім уліку і будуць выкарыстаны толькі на падтрымку пацярпелых ад тэрарыстычнага акта. Мінскім гарвыканкамам створана спецыяльная камісія па размеркаванні ахвяраванняў. У яе склад увайшлі прадстаўнікі гарвыканкама, грамадскіх аб'яднанняў, прафсаюзаў, СМІ. "Гэта камісія ўважліва вывучыла ўсе меркаванні грамадскасці, па выніках гэтай працы сфармуляваны падыходы па размеркаванні названых грашовых сродкаў, дакладна вызначаны катэгорыі атрымальнікаў гэтых выплат", — паведаміў мэр Мінска.

Як адзначыла Мар'яна Шчоткіна, у мэтах рэгулявання асобных пытанняў у сферы аказання сацыяльнай падтрымкі пацярпелым і сем'ям загінулых узнікла неабходнасць у прыняцці ўказа кіраўніка дзяржавы.

Так, Аляксандр Лукашэнка даручыў прапісаць ва ўказе норму аб тым, каб пацярпелым, у якіх устаноўлена часовая непрацаздольнасць, праводзілася стапрацэнтная аплата бальнічных лістоў.

У дакуменце плануецца ўстанавіць норму аб вызваленні атрыманай матэрыяльнай дапамогі ад падаходнага падатку. Прадугледжана таксама бясплатнае забеспячэнне пацярпелых тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, перавязачнымі матэрыяламі, лекавымі сродкамі. Аляксандр Лукашэнка таксама даў даручэнне прапрацаваць пытанне аб іх аздараўленні за кошт рэспубліканскага бюджэту з бясплатным праездам да месца лячэння.

Дакументам будзе прадугледжаны і шэраг іншых мер па сацыяльнай падтрымцы пацярпелых у выніку тэракта грамадзян.

Адпаведны праект указа будзе распрацаваны ў бліжэйшы час.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 ліпеня заслухаў даклад аб праекце ўказа "Аб мерах сацыяльнай падтрымкі асоб, якія пацярпелі ў выніку акта тэрарызму,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика