Аляксандр Лукашэнка запрашае замежных інвестараў да распрацоўкі новых радовішчаў у Беларусі, у тым ліку калійных. 21.by

Аляксандр Лукашэнка запрашае замежных інвестараў да распрацоўкі новых радовішчаў у Беларусі, у тым ліку калійных

19.07.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрашае замежных інвестараў да распрацоўкі новых радовішчаў у Беларусі, у тым ліку калійных. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў учора на сустрэчы з кіраўніцтвам групы кампаній Bоullе Mіnіng Grоuр.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з улікам росту попыту на карысныя выкапні, у тым ліку і калійныя, у Беларусі дастаткова прапаноў інвестараў па распрацоўцы ўжо вядомых і новых радовішчаў. Беларускі бок цяпер выбірае з гэтых прапаноў найбольш выгадныя.

Паводле слоў Прэзідэнта, магчымасць цяперашняй сустрэчы прапрацоўвалася з сярэдзіны мінулага года. "Вы — людзі плацежаздольныя, багатыя, гатовыя працаваць у Беларусі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніцтва групы кампаній Bоullе Mіnіng Grоuр. — Нам прадказвалі ледзь ці не крах эканомікі, але калі інвестары ідуць у нашу краіну, значыць, да краху яшчэ далёка". Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што для Беларусі вельмі важна пытанне даследавання прыродных рэсурсаў. "Мне здаецца, мы далёка не ўсё ведаем аб тым, чым валодаем", — сказаў ён. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, геолагаразведка і прамысловае асваенне прыродных багаццяў набываюць асаблівую актуальнасць.

У Беларусі ёсць вопыт і адпаведныя структуры для вядзення геолагаразведкі і прамысловай распрацоўкі радовішчаў, дадаў Аляксандр Лукашэнка. Звяртаючыся да кіраўніка групы кампаній Жан-Раймона Буля, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі добра ведаюць аб гэтай кампаніі, азнаёмлены з яе дзейнасцю, вопытам у геолагаразведцы і сучасных метадах здабычы мінеральнай сыравіны. "Мы былі б вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў гэтым напрамку, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Мы зацікаўлены ў найноўшых тэхналогіях і маштабных аб'ёмах капіталаўкладанняў". Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, выкарыстанне прыродных рэсурсаў мае не толькі эканамічны інтарэс, але і вялікае сацыяльна-палітычнае значэнне. У першую чаргу гэта датычыцца галоўнага рэзерву — калійных соляў, па запасах якіх Беларусь займае трэцяе месца ў свеце. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што з трох адкрытых буйных радовішчаў здабыча вядзецца пакуль толькі на адным — Старобінскім, два іншыя — Акцябрскае і Петрыкаўскае — пакуль яшчэ недастаткова распрацаваны. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у распрацоўцы гэтых радовішчаў.

"Вы — адна з груп кампаній, якія зацікаўлены ў геолагаразведцы ў нашай краіне і не толькі ў напрамку пошуку калійных соляў, але і па іншых напрамках, а таксама зацікаўлены ў распрацоўцы гэтых радовішчаў", — сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да госця. У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь будзе мець справу з любой кампаніяй, калі яна здольна "на сённяшні дзень прыйсці і працаваць, а не проста абяцаць". "Вы можаце абяцаць, але я вам адразу скажу, што калі з'явяцца новыя кампаніі, якія заўтра гатовы працаваць, мы будзем працаваць з імі", — заўважыў кіраўнік дзяржавы. "Мы хочам, каб нашы дамоўленасці былі канкрэтнымі і спрасаваны ў часе па-дзелавому, як гэта прынята ў вас, у людзей вялікага бізнэсу", — дадаў ён.

Прэзідэнт таксама выказаў жаданне пачуць ад прысутных, у тым ліку і ад урада, на якім узроўні знаходзяцца дамоўленасці з гэтым інвестарам. Жан-Раймон Буль у сваю чаргу адзначыў, што Беларусь мае вялікія запасы карысных выкапняў. Ён расказаў аб багатым вопыце яго кампаніі ў частцы геолагаразведкі і здабычы карысных выкапняў у многіх краінах свету. Што ж датычыцца Беларусі і яе Прэзідэнта, то інвестар сказаў: "Беларусь дасягнула вялікіх поспехаў. Спадзяюся, што людзі ў Амерыцы, Еўропе будуць больш справядлівыя да вашай краіны і змогуць лепш зразумець тое дабро, што вы зрабілі для вашай краіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрашае замежных інвестараў да распрацоўкі новых радовішчаў у Беларусі, у тым ліку калійных. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика