Мітрапаліт Філарэт выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтака. 21.by

Мітрапаліт Філарэт выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтака

23.07.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі накіраваў Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, Апостальскаму адміністратару Пінскай епархіі архіепіскапу Тадэвушу Кандрусевічу пісьмо са спачуваннямі ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтака. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Беларускім Экзархаце.

"З болем у сэрцы мы ўспрынялі сумную вестку аб блажэннай смерці кардынала Казіміра Свёнтака — спавядальніка і стараннага пастыра, які з'яўляўся прыкладам мужнага стаяння за веру і выканання боскага закліку быць верным Хрысту нават да смерці", — адзначае мітрапаліт Філарэт.

Іерарх падкрэсліў, што ні дзесяцігоддзе лагераў, куды Свёнтак трапіў у часы ганенняў, ні іншыя няшчасці і беды не змаглі зламаць яго волю і жаданне "несці вестку свету аб Выратаванні і сведчыць сучаснікам аб Божай Міласэрнасці". Першаіерарх БПЦ адзначыў, успамінаючы нябожчыка: "Гаварыў ён ад усяго сэрца, ад асабіста ім перажытага і выпакутаванага".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі накіраваў Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, Апостальскаму адміністратару Пінскай епархіі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика