Павышаны цэны на прадукцыю раслінаводства, якая закупляецца для дзяржаўных патрэб
05.08.2011
—
Новости Политики
|
У Беларусі 3 жніўня павышаны мінімальныя закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю раслінаводства новага ўраджаю 2011 года, якая закупляецца для дзяржаўных патрэб, у сярэднім на 30 працэнтаў. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання № 46 ад 26 ліпеня 2011 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінсельгасхарчы. Паводле ацэнкі спецыялістаў Мінсельгасхарча, у сярэднім закупачныя цэны на прадукцыю раслінаводства сёлетняга ўраджаю выраслі на 30 працэнтаў. Найбольш яны павялічыліся на алейнае семя рапсу, піваварны ячмень, цукровыя буракі і грэчку. Як растлумачылі спецыялісты, новыя цэны дадуць магчымасць захаваць эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці ва ўмовах рэзкага падаражэння крэдытных рэсурсаў. Гэта дасць магчымасць таксама часткова кампенсаваць рост матэрыяльных затрат у сельскагаспадарчай вытворчасці. Нягледзячы на рост закупачных цэн на прадуцыю раслінаводства, яны ўсё ж такі застаюцца ніжэйшымі, чым у суседніх дзяржавах, адзначылі ў Мінсельгасхарчы. Так, закупачныя цэны на алейнае семя рапсу, што пастаўляецца для харчовых мэт, выраслі ў 2 разы да Br2 млн за тону. Алейнае семя рапсу для тэхнічных мэт будуць закупляць па цане на 98,2 працэнта большай — Br1 млн 860 тыс. за тону. Значна падаражэлі цукровыя буракі: кандыцыйныя — на 67,1 працэнта да Br234 тыс. за тону і некандыцыйныя — на 66,5 працэнта да Br187 тыс. Закупачныя цэны на грэчку таксама выраслі амаль на 70 працэнтаў. Грэчка, што пастаўляецца для перапрацоўкі на крупы, 1-га класа павялічылася ў цане на 67,8 працэнта да Br2 млн 900 тыс. за тону, 2-га — на 68,3 працэнта да Br2 млн 700 тыс., 3-га — на 66,9 працэнта да Br2 млн 400 тыс. На піваварны ячмень закупачныя цэны павялічыліся на 67,3 працэнта — адна тона будзе закупляцца за Br920 тыс. Ячмень для харчовых мэт будуць закупляць па Br640 тыс. за тону, для выпрацоўкі соладу спіртавой вытворчасці — па Br450 тыс. за тону. Трыцікале для перапрацоўкі ў муку падаражэла на 29,8 працэнта да Br470 тыс. за тону, пшаніца 2-га класа — на 31,4 працэнта да Br770 тыс., 3-га — на 30,6 працэнта да Br720 тыс., 4-га класа — на 30,7 працэнта да Br630 тыс. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі 3 жніўня павышаны мінімальныя закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю раслінаводства новага ўраджаю 2011 года, якая закупляецца для дзяржаўных патрэб, у...
|
|