Аляксандр Лукашэнка: "Добрае надвор'е дае шанц беларускім аграрыям сабраць небывалы ўраджай"
06.08.2011
—
Новости Политики
|
Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе нефармальнай сустрэчы з журналістамі рэгіянальных СМІ Магілёўскай і Віцебскай абласцей у аграгарадку Александрыя, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Склалася ідэальнае надвор'е для ўборкі. Лепш не бывае", — падкрэсліў Прэзідэнт. Ён адзначыў, што ўжо больш за палавіну ўраджаю аграрыі ўбралі. Сёння падыдуць да 60-працэнтнага рубяжа. "Калі хоць адзін тыдзень яшчэ пастаіць такое надвор'е, у нас будзе небывалае збожжа. Мы ў гісторыі такога збожжа не бачылі", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на высокую якасць збожжа і аб'ём вырашчанага ўраджаю. "Гэта і той мільён тон пшаніцы, які мы заўсёды куплялі. Сёння яго таксама атрымалі", — канстатаваў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы значны ўклад у гэту справу вучоных і спецыялістаў. "Добра папрацавалі, малайцы", — сказаў на заканчэнне Прэзідэнт. Увага да машынабудавання ў Беларусі будзе ўзмоцнена, заявіў Аляксандр Лукашэнка. "Машынабудаванне — самая цяжкая галіна ў свеце. Тут жудасная канкурэнцыя. Але нам і тут пашанцавала: на нашу тэхніку ёсць попыт", — сказаў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што сёння Беларусь прапануе на экспарт розныя комплексы машын для апрацоўкі сельгасугоддзяў. "Попыт пайшоў, таму мы сёння інтэнсіўна развіваем гэту тэхніку. Перспектывы тут вялікія, ды і свой рынак патрабуе абнаўлення", — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што развіццё гэтага напрамку абумоўлена не клопатам аб іміджы краіны, а непасрэдна звязана з попытам на прадукцыю. "Той жа "Гомсельмаш" сёння палавіну тэхнікі прадае за межы Беларусі. І гэта добра: каб не было валютных крызісаў, палавіну трэба прадаваць за мяжу, а палавіну пакідаць у сябе", — сказаў Прэзідэнт. На полі ААТ "Александрыйскае" кіраўнік дзяржавы пазнаёміўся з апошняй распрацоўкай ВА "Гомсельмаш" — доследным узорам новага збожжаўборачнага камбайна GS-16 "Палессе". Паводле слоў генеральнага канструктара ВА "Гомсельмаш" Андрэя Дзюжава, прапускная здольнасць машыны па збожжавай масе складае 16 кг/с, а яе галоўная асаблівасць заключаецца ў вялікім памеры жняяркі, шырыня якой 9 м. Дасягнуць гэтага ўдалося за кошт арыгінальнага канструктарскага рашэння. Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку прадстаўленай распрацоўцы. "Добрая машына", — рэзюмаваў Прэзідэнт, адзначыўшы неабходнасць наладжвання яе серыйнага выпуску ў наступным годзе. Матэрыяльна-тэхнічную базу для падрыхтоўкі кадраў у АПК неабходна мадэрнізаваць, лічыць Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Прэзідэнта, адбыўся парадокс: сельскагаспадарчая навука развіваецца па ўсіх напрамках, ствараюцца навукова-практычныя цэнтры, практыка значна рушыла наперад, а адукацыя сур'ёзна адстала. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што навучанне павінна не плесціся за сельскагаспадарчай і аграпрамысловай вытворчасцю, а забегчы наперад ці стаць упоравень. Кузняй кадраў для сельскай гаспадаркай краіны з'яўляецца Беларуская сельгасакадэмія ў Горках. Аляксандр Лукашэнка акрэсліў неабходнасць мадэрнізацыі яе матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама аптымізацыі навучальнага працэсу ў гэтай ВНУ. "Магчыма, трэба скараціць тэрмін навучання на год. Ці пяты год, я настойваю на гэтым, усе студэнты павінны быць на палях", — лічыць Прэзідэнт. Ён растлумачыў, што з кожным годам на вучобу ў сельгасакадэмію паступаюць усё больш хлопцаў і дзяўчат з гарадоў. "З зямлёй яны сутыкаліся мала, прыходзяць і не могуць быка ад каровы адрозніць. Навошта нам патрэбны такія спецыялісты? Таму поўнасцю пяты год навучання неабходна аддаць практыцы, няхай вучацца пад кіраўніцтвам выкладчыкаў, спецыялістаў на палях, фермах, зернетаках, у майстэрнях, глядзяць, якая яна, сельская гаспадарка", — сказаў Прэзідэнт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе нефармальнай сустрэчы з журналістамі рэгіянальных СМІ Магілёўскай і Віцебскай абласцей...
|
|