Сярэднямесячны памер дапамогі на дзяцей да трох гадоў павялічыўся ў студзені—ліпені на 21,4 працэнта
06.08.2011
—
Новости Политики
|
У Беларусі ў студзені—ліпені гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года сярэднямесячны памер дапамогі на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў павялічыўся на 21,4 працэнта (прагноз на 2011 год — на 16,3-16,9 працэнта) і склаў Br314,8 тыс., у тым ліку ў ліпені — Br343,3 тыс. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Міністэрства падрыхтавала і накіравала на ўзгадненне зацікаўленым праект указа "Аб павелічэнні памеру дзяржаўнай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці", якім прадугледжваецца ў ІV квартале гэтага года павялічыць памер дзяржаўнай дапамогі ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці да 10 бюджэтаў пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ у сярэднім на душу насельніцтва з 1 жніўня па 31 кастрычніка складае Br442 тыс. 360), другога і наступных — да 14 БПМ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэднямесячны памер дапамогі на дзяцей да трох гадоў павялічыўся ў студзені—ліпені на 21,4 працэнта У Беларусі ў студзені—ліпені гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года сярэднямесячны памер дапамогі на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў...
|
|