Згодна з прынцыпамі гуманізму. 21.by

Згодна з прынцыпамі гуманізму

12.08.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiруючыся прынцыпамi гуманiзму i справядлiвасцi, Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў шэраг прававых актаў аб вызваленнi ад крымiнальнай i адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы.

Прэзiдэнт Беларусi вызвалiў 25 арганiзацый розных форм уласнасцi i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў ад адмiнiстрацыйных спагнанняў. Сярод iх — ААТ "ІНТЭГРАЛ", ААТ "Зенiт-БелОМА", ААТ "Аршанскi малочны камбiнат" i iншыя прадпрыемствы, якiя маюць важнае значэнне для развiцця краiны i асобных рэгiёнаў. Прынятае рашэнне палепшыць эканамiчны стан гэтых арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i будзе садзейнiчаць павышэнню эфектыўнасцi iх работы.

Кiраўнiком дзяржавы прынята рашэнне аб вызваленнi ад крымiнальнай адказнасцi 28 кiраўнiкоў суб'ектаў гаспадарання, прадпрымальнiкаў i грамадзян, якiя добраахвотна i ў поўным аб'ёме кампенсавалi прычынены злачынствамi ўрон дзяржаве i шкоду ад iншых наступстваў сваiх злачынных дзеянняў.

Прэзiдэнт Беларусi таксама памiлаваў, вызвалiўшы ад адбывання пакарання, 9 чалавек з лiку актыўных удзельнiкаў масавых беспарадкаў на плошчы Незалежнасцi 19 снежня 2010 года. Такое рашэнне прынята на падставе просьбаў названых асоб, з улiкам таго, што яны ўсвядомiлi процiпраўны характар сваiх дзеянняў, прызналi вiну i шчыра раскаялiся.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiруючыся прынцыпамi гуманiзму i справядлiвасцi, Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў шэраг прававых актаў аб вызваленнi ад крымiнальнай i адмiнiстрацыйнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика