Больш увагі "салодкай" галіне
12.08.2011
—
Новости Политики
|
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў ад прадпрыемстваў кандытарскай галіны павялічыць экспарт прадукцыі. Такую задачу ён паставіў учора ў час наведвання СААТ "Камунарка", перадае карэспандэнт БЕЛТА. На думку кіраўніка ўрада, кандытарская галіна Беларусі крыху адстае ў інавацыйным развіцці. "Размова ідзе не аб тым, каб даць вал кандытарскіх вырабаў, гэта павінна быць сучасная высакаякасная прадукцыя, — адзначыў прэм'ер-міністр. — Так мы будзем ставіць задачу, каб палепшыць якасныя паказчыкі па нашым кандытарскім рынку". Арганізацыі кандытарскай прамысловасці павінны будуць значна павялічыць аб'ёмы вытворчасці прадукцыі. "Аб'ёмаў надзвычай недастаткова, кожны трэці кілаграм у нас — імпарт", — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. Імпарт павінен прысутнічаць, але вельмі важна, каб ён не перавышаў экспарт беларускай прадукцыі ў іншыя краіны. "А атрымліваецца, што імпартуем 60 тыс. тон кандытарскіх вырабаў, а на экспарт пастаўляем 30-35 тыс. тон, такім чынам фарміруецца адмоўнае сальда, — канстатаваў прэм'ер-міністр. — Калі нават у гэтай галіне ёсць адмоўнае сальда, то як мы можам стабілізаваць абменны курс нацыянальнай валюты?" Прадстаўнікам айчыннай кандытарскай прамысловасці трэба будзе таксама ўдасканаліць сістэму збыту кандытарскіх вырабаў. "Мы яшчэ ідзём традыцыйным шляхам — ёсць магазін, прадукцыя ляжыць на паліцах, ідзі выбірай, — дадаў Міхаіл Мясніковіч. — Трэба ісці да пакупніка, трэба прапаноўваць сваю прадукцыю і праз гандлёвыя сеткі, і праз грамадскае харчаванне". На думку прэм'ер-міністра, кандытарскія фабрыкі павінны мець больш фірменных магазінаў і кафэ з шырокім асартыментам, здольным прыцягнуць пакупніка. У сувязі з гэтым кіраўнік урада даручыў у бліжэйшы час адкрыць у Мінску 100 такіх аб'ектаў. "Павінна быць больш кафэ, спецыяльных магазінаў, дзе можна купіць прысмакі, у тым ліку для дзяцей, пры гэтым асартымент павінен быць на належным узроўні", — падкрэсліў ён. Аналізуючы структуру і дынаміку развіцця кандытарскага рынку Беларусі, прэм'ер-міністр у якасці станоўчага моманту адзначыў прысутнасць на ім не толькі вядомых буйных фабрык, але і прыватнага бізнэсу. "Калі з'яўляецца шмат прыватных фабрык, якія займаюцца гэтай справай, рынак развіваецца, а канкурэнцыя падштурхоўвае буйныя кандытарскія фабрыкі да таго, каб больш актыўна працаваць", — упэўнены ён. На думку Міхаіла Мясніковіча, у арганізацый кандытарскай прамысловасці Беларусі нямала добрых напрацовак, неабходна толькі рэалізаваць іх у новых вытворчасцях і сістэме продажаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў ад прадпрыемстваў кандытарскай галіны павялічыць экспарт прадукцыі. Такую задачу ён паставіў учора ў... |
|