Аляксандр Якабсон: "Выраўноўванне беларускіх цэн на харчовыя тавары з расійскімі неабходна". 21.by

Аляксандр Якабсон: "Выраўноўванне беларускіх цэн на харчовыя тавары з расійскімі неабходна"

12.08.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выраўноўванне беларускіх цэн на асноўныя віды харчовых тавараў з расійскімі з'яўляецца неабходнасцю. Такі пункт гледжання ўчора на сустрэчы з працоўным калектывам СВК "Маяк Браслаўскі" выказаў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Якабсон, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У суседніх Расіі і Украіне цэны на малочную і мясную прадукцыю ў некалькі разоў вышэйшыя за беларускія. На думку Аляксандра Якабсона, гэта стала прычынай таго, што беларускія тавары масава скупляюцца прадпрымальнымі расіянамі і беларусамі і вывозяцца за межы краіны. Межаў, мытных перашкод на шляху гэтага "бізнэсу" няма. "З прадуктамі вывозіцца бюджэт краіны, паколькі вытворчасць малака і мяса ў краіне мае датацыі з бюджэту", — растлумачыў Аляксандр Якабсон.

На яго думку, рост цэн на асноўныя віды прадуктаў харчавання ў Беларусі і давядзенне іх да ўзроўню расійскіх непазбежны. "Людзям трэба разумець, у нас іншага шляху няма: неабходна выраўнаваць цэны да ўзроўню сумежных рэгіёнаў, аднак рыўкоў не павінна быць, паступова, па 3-5 працэнтаў у месяц", — сказаў Аляксандр Якабсон.

Разам з тым кіраўнік кантрольнага ведамства перакананы, што з ростам цэн павінны павышацца зарплаты. "Зарплата павінна расці пры ўмове, што кожны на сваім рабочым месцы добрасумленна выконвае свае абавязкі, павышае прадукцыйнасць, зніжае выдаткі", — падкрэсліў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выраўноўванне беларускіх цэн на асноўныя віды харчовых тавараў з расійскімі з'яўляецца неабходнасцю. Такі пункт гледжання ўчора на сустрэчы з працоўным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика