Работнікам будаўнічага комплексу Рэспублікі Беларусь
13.08.2011
—
Новости Политики
|
Паважаныя работнікі будаўнічага комплексу! Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём будаўніка
Людзі гэтай стваральнай прафесіі знаходзяцца на пярэднім краі пераўтварэнняў і карыстаюцца асаблівай павагай і аўтарытэтам у грамадстве. Шматтысячны атрад беларускіх будаўнікоў рэалізуе маштабныя праекты ва ўсіх рэгіёнах краіны: будуе жыллё і сацыяльна значныя аб'екты, пракладвае дарогі і лініі метрапалітэна, узводзіць прамысловыя прадпрыемствы і масты, вяртае да жыцця архітэктурныя шэдэўры і гістарычныя помнікі, робіць больш прыгожым воблік гарадоў і вёсак. Добрая слава пра старанных і ўмелых працаўнікоў пацвярджаецца і на аб'ектах, што ўзводзяцца беларусамі за мяжой, што ў сваю чаргу дазваляе пашыраць экспартныя магчымасці нашай краіны. Сярод прыярытэтных задач галіны — павышэнне аб'ёмаў і якасці будаўнічай прадукцыі. Каб забяспечыць іх выкананне на сучасным узроўні, разгорнута маштабная мадэрнізацыя прадпрыемстваў, якія выпускаюць будаўнічыя матэрыялы, і рэканструкцыя домабудаўнічых камбінатаў. Росту якасці і эфектыўнасці работ у будаўнічай галіне садзейнічаюць пераход на еўрапейскія нормы праектавання і будаўніцтва, энергазберажэнне і павелічэнне аб'ёмаў будаўніцтва энергаэфектыўнага жылля, асваенне замежных рынкаў і будаўнічых пляцовак, а таксама рэалізацыя іншых накірункаў, якія адпавядаюць патрабаванням часу. Упэўнены, што нарошчванне патэнцыялу будаўнічага комплексу, высокі прафесіяналізм і майстэрства яго цудоўных працаўнікоў дазволяць і надалей дабівацца поспехаў у ажыццяўленні напружаных планаў на карысць беларускага народа. Жадаю вам невычэрпнай энергіі, моцнага здароўя, выдатнага настрою, шчасця і дабрабыту. Аляксандр ЛУКАШЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя работнікі будаўнічага комплексу! Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём будаўніка Людзі гэтай стваральнай прафесіі знаходзяцца на пярэднім...
|
|