Беларусь можа прыняць адэкватныя меры ў адказ на пашырэнне эканамічных санкцый з боку ЗША. 21.by

Беларусь можа прыняць адэкватныя меры ў адказ на пашырэнне эканамічных санкцый з боку ЗША

13.08.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі бок пакідае за сабой права на прыняцце адэкватных мер у адказ на пашырэнне эканамічных санкцый з боку ЗША. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

"Мы расцэньваем дзеянні Міністэрства фінансаў ЗША як яшчэ адну ўпушчаную амерыканскім бокам магчымасць праявіць разумны сэнс і сысці з канфрантацыйнага трэку ў нашых узаемаадносінах", — падкрэсліў Андрэй Савіных.

У Беларусі са шкадаваннем адзначаюць, што дзеянні Адміністрацыі ЗША "абмежаваны ўстарэлымі санкцыйнымі клішэ, якія заводзяць у тупік". "Ва ўмовах нарастаючага фінансавага і бюджэтнага крызісу, які паглыбляецца крызісам даверу амерыканскага грамадства да ўлады, Вашынгтон прадаўжае прыняцце мер, што, перш за ўсё, наносяць шкоду інтарэсам амерыканскіх бізнэсменаў, якія выгадна супрацоўнічаюць з беларускімі вытворцамі", — сказаў прэс-сакратар МЗС.

Паводле рашэння Мінфіна ЗША, напярэдадні быў пашыраны спіс беларускіх прадпрыемстваў, з якімі амерыканскім кампаніям і грамадзянам забаронена ажыццяўляць здзелкі. У пералік уключаны ААТ "Белшына", ААТ "Гродна Азот", ААТ "Гроднахімвалакно", ААТ "Нафтан".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі бок пакідае за сабой права на прыняцце адэкватных мер у адказ на пашырэнне эканамічных санкцый з боку ЗША. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў начальнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика