Аляксандр Лукашэнка: "Перспектывы развіцця беларуска-катарскіх адносін вялікія"
17.08.2011
—
Новости Политики
|
Перспектывы развіцця беларуска-катарскіх адносін вялікія, заявіў учора журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, яны будуюцца на абсалютна зразумелай і шчырай аснове. "Беларусь мае ўнікальныя магчымасці, а Катар — вялікія фінансавыя рэсурсы", — адзначыў ён. "У іх не хапае магчымасцяў, у нас — фінансавых сродкаў. Пара больш актыўна дзейнічаць", — упэўнены Прэзідэнт. У ходзе сустрэч абмяркоўваліся канкрэтныя ўзаемавыгадныя праекты. Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што катарскі бок прапануе пабудаваць або стварыць у Беларусі магутны фінансавы цэнтр. "У іх ёсць вялікі паспяховы вопыт у такіх праектах", — адзначыў Прэзідэнт. Таксама катарскі бок цікавіць лагістыка. "Мы гатовы прадаставіць магчымасць будаўніцтва лагістычных цэнтраў каля Оршы і Брэста", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. На думку кіраўніка дзяржавы, асобнай увагі заслугоўвае праект стварэння магутнай прамысловай зоны, так званага "Катарскага вострава ў Еўропе". Хутчэй за ўсё, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, пляцоўка для яе стварэння будзе прадастаўлена ў раёне Брэста. У гэтай зоне плануецца будаўніцтва катарскіх банкаў, дзелавых і культурных цэнтраў арабскіх краін Заліва, жылля і аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Таксама Эмір Катара шэйх Хамад бен Халіфа аль-Тані выказаў зацікаўленасць у стварэнні аб'ектаў нерухомай маёмасці ў Беларусі, пачынаючы ад рэзідэнцыі самога Эміра да будаўніцтва буйнога спартыўна-гасцінічнага комплексу на праспекце Пераможцаў каля футбольнага манежа. Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што кіраўнікі дзвюх дзяржаў прытрымліваюцца падобнага пункту гледжання на стратэгію аптымальнага развіцця ў сучасным складаным глабалізаваным свеце, калі ўтрыманне раўнавагі як ніколі важна і адначасова яго складана дасягнуць. "Невялікія сярэднія краіны павінны трымацца адна адной, у нас няма ўзаемных прэтэнзій", — адзначыў ён. Прэзідэнт паведаміў, што запрасіў Эміра Катара наведаць Беларусь зімой. Паводле яго слоў, чыноўнікі дзвюх дзяржаў атрымалі ўсе неабходныя распараджэнні і на працягу месяца напрамкі супрацоўніцтва будуць сістэматызаваны і структураваны. Затым дзелавыя колы дзвюх краін сустрэнуцца спачатку ў Беларусі, потым у Катары. Таксама плануецца правядзенне Дзён культуры Беларусі ў Катары, а затым Дзён культуры Катара — у Беларусі. У ходзе нефармальнага саміту АДКБ у Астане, на якім старшынстваваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, быў зроблены сур'ёзны захад па пераадоленні супярэчнасцяў унутры арганізацыі. Аб гэтым заявіў у размове з журналістамі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. "Калі дзяржава прытрымліваецца палажэнняў АДКБ, значыць, яна павінна поўнамаштабна супрацоўнічаць у рамках гэтай арганізацыі", — лічыць Прэзідэнт. У ходзе саміту было прынята рашэнне аб неабходнасці выпрацоўкі аб'ёмнага дакумента, у якім будуць сфармуляваны напрамкі развіцця арганізацыі. Гэты дакумент будзе падрыхтаваны да снежаньскай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў АДКБ. Асаблівая ўвага на нефармальным саміце АДКБ была нададзена таксама дагавору аб стварэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР). У сувязі з гэтым Расіі прапанавана правесці больш актыўныя дзеянні па фарміраванні гэтых сіл, а таксама па іх аснашчэнні і ўзбраенні. Было абмеркавана супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы паміж дзяржавамі АДКБ, і пэўныя зрухі ў развіцці эканамічных адносін з Расіяй былі дасягнуты. Вынік было відаць у панядзелак на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы і па перспектывах перагавораў па пастаўках газу ў Беларусь, і па падпісанні газавага кантракта. "Дзеянні англійскіх улад адносна пагромшчыкаў адэкватныя. Калі б улады Англіі паступілі інакш, яны ўвялі б сваю краіну ў хаос. У самым пачатку пагромаў англійская паліцыя аказалася не гатова да такога развіцця сітуацыі, аднак потым настала даволі жорсткая і прагматычная рэакцыя", — такое меркаванне ў размове з журналістамі выказаў Прэзідэнт Беларусі. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пасля трагічных падзей у Нарвегіі, а таксама ў іншых дзяржавах Еўропа працверазела і, можа, у сувязі з гэтым інакш будзе глядзець і на падзеі ў іншых краінах. У той жа час Прэзідэнт адзначыў наяўнасць двайных стандартаў. "Не дай бог штосьці такое здарылася б у нас. Яны б сцерлі нас з зямлі", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе афіцыйнага візіту ў Дзяржаву Катар наведаў Музей ісламскага мастацтва ў г. Доха. Музей ісламскага мастацтва размешчаны на востраве плошчай 45 тыс.кв.м у паўднёвай частцы заліва горада Доха. Ён пабудаваны турэцкай кампаніяй па праекце амерыканскага архітэктара кітайскага паходжання Юйміна Бэя і афіцыйна адкрыты ў 2008 годзе. Агульны дызайн выкананы ў стылі традыцыйнага ісламскага дойлідства з элементамі сучаснай архітэктуры. Музей змяшчае вялікую калекцыю рукапісаў, керамікі, вырабаў з тканіны, металу, шкла, дрэва VІІ—ХІХ стагоддзяў. Экспанаты, сабраныя за апошнія 20 гадоў, прадстаўляюць краіны Блізкага Усходу, а таксама тэрыторыі, якія зведалі ісламскі ўплыў (Індыя, Іран, Ірак, Сярэдняя Азія, Турцыя, Сірыя, Егіпет, Іспанія). Аляксандр Лукашэнка пакінуў тэкст запісу ў кнізе пачэсных гасцей музея. "Па-свойму ўнікальны Музей ісламскага мастацтва ўвасабляе спалучэнне лепшых элементаў гістарычнага мінулага і сучаснага, — адзначыў Прэзідэнт Беларусі. — Культурная спадчына мусульманскага свету, якая аказала вялікі ўплыў на фарміраванне арабскіх нацый, уражвае сваім багаццем і пышнасцю. Прыемна бачыць, што традыцыі і мастацтва папярэдніх пакаленняў так беражліва захоўваюцца і шануюцца ў сучаснай Дзяржаве Катар". Прэзідэнт Беларусі таксама падарыў музею кнігу "Беларускі ісламскі свет" на беларускай, арабскай і англійскай мовах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перспектывы развіцця беларуска-катарскіх адносін вялікія, заявіў учора журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле...
|
|