Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес абмеркавалі развіццё беларуска-венесуэльскіх адносін
19.08.2011
—
Новости Политики
|
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса адбылася 17 жніўня. Прэзідэнт Беларусі цікавіўся станам здароўя венесуэльскага лідара. Уга Чавес праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб тым, як праходзіць курс лячэння і рэабілітацыі. Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў свайму калегу і сябру хутчэйшага аднаўлення сіл. Прэзідэнты дэталёва абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, дамовіліся аб тым, што беларуская дэлегацыя наведае з дзелавым візітам Венесуэлу. Кіраўнікі дзяржавы таксама дамовіліся ў бліжэйшы час вызначыцца з тэрмінамі візіту Прэзідэнта Беларусі ў Венесуэлу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса адбылася 17 жніўня. Прэзідэнт Беларусі цікавіўся станам здароўя...
|
|