Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржузнагароды. 21.by

Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржузнагароды

20.08.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўчора ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У спісе ўзнагароджаных каля 100 чалавек. Гэта прадстаўнікі энергетыкі, нафтахімічнага комплексу, лясной гаспадаркі, будаўніцтва, сувязі, адукацыі і культуры, а таксама сродкаў масавай інфармацыі.

Узнагароджваючы прадстаўнікоў вытворчага аб'яднання "Беларуснафта", Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што намаганнямі работнікаў гэтага прадпрыемства з году ў год у Беларусі падтрымліваецца належны ўзровень здабычы ўласнай вуглевадароднай сыравіны. Звяртаючыся да прадстаўнікоў энергагаліны, кіраўнік урада таксама адзначыў іх заслугі і падзякаваў за самаадданасць і высокапрафесійную працу. Сёння перад галіной стаяць вялікія задачы, у тым ліку па мадэрнізацыі, развіцці аб'ектаў малой энергетыкі, будаўніцтве АЭС. Кіраўнік урада асаблівую ўвагу звярнуў на заслугі супрацоўнікаў сістэмы адукацыі. "Ваша праца — гэта не толькі перадача ведаў навучэнцам і студэнтам, у вашы функцыі ўваходзіць выхаванне моладзі, развіццё патэнцыялу маладых грамадзян Беларусі для будаўніцтва моцнай і квітнеючай дзяржавы", — сказаў ён. Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што дзяржава падтрымлівала і будзе падтрымліваць высокі ўзровень адукацыі ў краіне. Асаблівую падзяку Міхаіл Мясніковіч выказаў у адрас прадстаўнікоў культуры і мастацтва. "Дзякуй вам, паважаныя служыцелі высокай культуры, за вашу працу, творчасць, развіццё тэатра і мастацтва краіны", — адзначыў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўчора ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны, перадае карэспандэнт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика