Нацбанк прапанаваў банкам пашырыць куплю ў грамадзян валюты для яе наступнага продажу на сацыяльныя мэты. 21.by

Нацбанк прапанаваў банкам пашырыць куплю ў грамадзян валюты для яе наступнага продажу на сацыяльныя мэты

25.08.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальны банк Беларусі прапанаваў шэрагу буйных беларускіх банкаў пашырыць свае магчымасці ў набыцці ў грамадзян наяўнай замежнай валюты для яе наступнага продажу на сацыяльна значныя мэты. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Аляксандр Цімашэнка.

Паводле яго слоў, адпаведнае пісьмо Нацыянальнага банка накіравана ў крэдытна-фінансавыя ўстановы. Ім рэкамендавана разгледзець пытанне аб ажыццяўленні іх асобнымі абменнымі пунктамі і касамі, размешчанымі на тэрыторыі буйных гандлёвых цэнтраў і рынкаў, аперацый толькі па куплі наяўнай замежнай валюты з аплатай у наяўных беларускіх рублях.

Купленая замежная валюта павінна будзе накіроўвацца банкам на продаж насельніцтву для аплаты ім сацыяльна значных патрэб (лячэнне за мяжой, пражыванне і навучанне студэнтаў за мяжой, выезд за межы рэспублікі ў сувязі з хваробай або смерцю сваякоў і інш.).

Каб атрымаць дазвол на правядзенне такіх аперацый, банку трэба звярнуцца ў галоўнае ўпраўленне валютнага рэгулявання і валютнага кантролю Нацыянальнага банка за атрыманнем адпаведнага дазволу. Пры гэтым неабходна пазначыць нумар і адрас абменнага пункта, касы, размешчаных на тэрыторыі буйных гандлёвых цэнтраў і рынкаў.

Аляксандр Цімашэнка нагадаў, што цяпер актыўную работу па задавальненні патрэбнасцяў грамадзян у замежнай валюце для сацыяльных мэт праводзіць ААТ "ААБ "Беларусбанк". Банк накоплівае замежную валюту за кошт правядзення аперацый толькі па яе куплі праз абменныя пункты на пагранічных пераходах, тэрыторыях устаноў адпачынку і затым рэалізуе насельніцтву. Да вырашэння гэтых сацыяльна значных пытанняў падключыліся таксама ААТ "Белінвестбанк", ААТ "Белагра- прамбанк", ААТ "Парытэтбанк". У ліпені 2011 года Нацыянальным банкам было прынята рашэнне прадаставіць ім права на набыццё наяўнай замежнай валюты на тэрыторыі ўстаноў адпачынку для яе наступнага продажу насельніцтву на сацыяльна значныя мэты.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны банк Беларусі прапанаваў шэрагу буйных беларускіх банкаў пашырыць свае магчымасці ў набыцці ў грамадзян наяўнай замежнай валюты для яе наступнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика