Цэны на будаўніцтва жылля ў Мінску для чаргавікоў, якія заключылі дагаворы да 15 мая 2011 года, не зменяцца
25.08.2011
—
Новости Политики
|
Пра гэта паведаміў журналістам перад пачаткам прамой лініі старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька, адказваючы на пытанне БЕЛТА. Мэр Мінска адзначыў, што апошнім часам у сталіцы павялічылася колькасць зваротаў па пытаннях будаўніцтва жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. "Адзначу, што падыходы ў гэтым напрамку дакладна былі растлумачаны пры наведванні кіраўніком дзяржавы мінскага мікрараёна Усходні. Тыя грамадзяне — чаргавікі, якія заключылі дагаворы да 15 мая 2011 года, калі жылыя аб'екты знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, атрымаюць у гэтым годзе сваё жыллё ў адпаведнасці з графікамі ўводу ў эксплуатацыю і па тых цэнах, якія зафіксаваны ў дагаворах", — сказаў Мікалай Ладуцька. Гаворачы аб перспектывах будаўніцтва, старшыня Мінскага гарвыканкама адзначыў, што ўрад, мясцовыя органы ўлады фарміруюць планы забудовы на 2012 год, у якіх у першую чаргу будуць улічаны інтарэсы чаргавікоў. "Гэтыя графікі фарміруюцца. Накіраваны адпаведныя матэрыялы ў Саўмін для абагульнення і фарміравання агульных падыходаў па Беларусі на 2012 год", — адзначыў Мікалай Ладуцька. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў журналістам перад пачаткам прамой лініі старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька, адказваючы на пытанне БЕЛТА. |
|