Чарговая сустрэча ініцыятыўнай групы Грамадска-кансультатыўнага савета (ГКС) пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі адбылася 6 верасня пад старшынствам Уладзіміра Макея. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў сакратар ГКС Уладзімір Шпакоўскі.
На сустрэчы былі абмеркаваны канчатковы варыянт новага рэгламента работы ГКС, прапановы па абнаўленні складу савета, а таксама план работы гэтай структуры на бліжэйшую перспектыву. Падрыхтаваныя членамі ініцыятыўнай групы рабочыя дакументы будуць разасланы ўсім членам ГКС для азнаямлення і далейшага зацвярджэння на чарговым пасяджэнні савета. Плануецца, што яно пройдзе ў трэцяй дэкадзе верасня.
Чарговая сустрэча ініцыятыўнай групы Грамадска-кансультатыўнага савета (ГКС) пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі адбылася 6 верасня пад старшынствам...