Міхаіл Мясніковіч абмеркаваў з Аляксеем Мілерам цэны на газ для Беларусі. 21.by

Міхаіл Мясніковіч абмеркаваў з Аляксеем Мілерам цэны на газ для Беларусі

23.09.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сустрэўся ўчора са старшынёй праўлення ААТ "Газпрам" Аляксеем Мілерам.

Бакі працягнулі перагаворы па пытаннях фарміравання цэн на газ для Беларусі з 2012 года і тарыфаў на транспарціроўку газу па беларускай тэрыторыі. Падчас сустрэчы былі таксама закрануты некаторыя аспекты цэнаўтварэння на газ для Беларусі з 2015 года, калі Расія плануе выйсці на роўнадаходную цану для ўнутраных і знешніх спажыўцоў.

Асобную ўвагу Міхаіл Мясніковіч і Аляксей Мілер надалі абмеркаванню міжурадавага пагаднення аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ "Белтрансгаз". Цяпер названы праект пагаднення знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці. У жніўні гэтага года старшыня ўрада Расіі Уладзімір Пуцін паставіў задачу Міністэрству энергетыкі Расіі і ААТ "Газпрам" аператыўна выдзеліць паніжаючы інтэграцыйны каэфіцыент для цаны паставак расійскага газу ў Беларусь. Кантрактная цана на пастаўляемы ААТ "Газпрам" у Беларусь прыродны газ у трэцім квартале гэтага года складае з $279,16 за 1 тыс. куб.м. Пры захаванні цаны на нафту на бягучым узроўні цана на газ для Беларусі ў чацвёртым квартале 2011 года можа ўзрасці да $307 за 1 тыс. куб.м.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сустрэўся ўчора са старшынёй праўлення ААТ "Газпрам" Аляксеем Мілерам. Бакі працягнулі перагаворы па пытаннях...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика