Аляксандр Лукашэнка: "З утрыманствам у сферы спорту трэба заканчваць". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "З утрыманствам у сферы спорту трэба заканчваць"

27.09.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У спартыўным асяроддзі не павінны культывавацца ўтрыманскія падыходы ў пытаннях фінансавання спартыўных арганізацый, заявіў на нарадзе па пытанні аказання падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Жыць трэба па сродках, а атрымліваць зарплату, прэміі і іншае, зыходзячы з канкрэтна ўкладзенай працы", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адны рэзультаты не роўныя з іншымі. "Напрыклад, можна займаць першае месца ў хакейным чэмпіянаце Беларусі і, напрыклад, у КХЛ займаць пятае месца і не быць чэмпіёнам, але карысці для краіны прыносіць у другім выпадку значна больш, — растлумачыў Прэзідэнт. — Што грахі таіць, наш чэмпіянат слабы ў гэтых адносінах, як і многія іншыя па гульнявых відах спорту. І што тут параўноўваць чэмпіёна краіны з камандай, якая выступае ў міжнародных спаборніцтвах".

"У нас некаторыя, трэнеры і іншыя спецыялісты, ва ўнутраных чэмпіянатах умудрыліся па $20-25 тыс. у месяц атрымліваць і крычаць, што ў КХЛ значна больш. А ці зарабіў гэты спецыяліст, трэнер або кіраўнік клуба такія грошы, ці адпавядае зарплата ўкладзенай працы? Адказ адназначны — не, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Таму з гэтым утрыманствам трэба заканчваць".

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, яшчэ ў маі на нарадзе аб дзяржаўнай падтрымцы спорту было вырашана, што неабходна перагледзець механізмы фінансавання спартыўных арганізацый і ўмовы аплаты працы іх кіраўнікоў, трэнераў і спартсменаў. "Тады ўраду было дадзена канкрэтнае даручэнне — выпрацаваць новую аптымальную формулу як па фарміраванні бюджэтаў клубаў, так і па ўзроўні аплаты працы, — адзначыў Прэзідэнт. — За мінулы час прапаноўвалася некалькі варыянтаў змянення існуючай практыкі дзяржпадтрымкі гульнявых відаў спорту. Аднак яны не былі прыняты, таму што не ў поўнай меры ўлічвалі сучасную сітуацыю і недастаткова стымулявалі арганізацыі на здабыванне фінансавых сродкаў сваімі сіламі, а не за кошт дзяржбюджэту".

Паводле слоў беларускага лідара, практычна нязменным заставалася становішча, калі 70 працэнтаў даходаў клубаў, як і папярэднія гады, фарміруецца з бюджэтных крыніц і спонсарскай дапамогі прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі. У той жа час у расходнай частцы львіную долю, або амаль 60 працэнтаў па выніках 2010 года, складае заработная плата кіраўнікоў, трэнераў і спартсменаў незалежна ад вынікаў іх дзейнасці. "Лічу, што такія ўтрыманскія падыходы не павінны культывавацца ў спартыўным асяроддзі. Патрабаванні рэзультатыўнасці работы і жыцця па сродках абавязковыя для ўсіх!" — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

На нарадзе ўвазе Прэзідэнта прадстаўлены праекты нарматыўных актаў аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту, у тым ліку праект адпаведнага ўказа. "Перш чым гаварыць аб структуры прапаноў, сістэме, давайце дамовімся аб крытэрыях, — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады. — Асноўны крытэрый — укладзеная праца, адсюль адпаведная зарплата і плата з бюджэту, другі — рэзультаты, трэці — скарачэнне фінансавання з бюджэту".

"Што гэта за клубы, прытым прыватныя або змешаныя, накшталт акцыянерных таварыстваў, якія фінансуюцца з бюджэту? Клубы павінны самі зарабляць грошы на сваю дзейнасць. Пры гэтым асабліва трэба ўлічваць рэзультаты, паказаныя на вышэйшых спартыўных форумах: Алімпійскія гульні, чэмпіянаты свету і Еўропы".

Аднак, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, скарачэнне фінансавання з бюджэту зусім не азначае, што ў дзяржавы няма грошай на развіццё спорту і ў тым ліку на аплату высокіх спартыўных дасягненняў. "На тое, каб заплаціць за добрыя паказчыкі і рэзультаты, у краіне грошы заўсёды былі і будуць, але трэба дакладна разумець, што ёсць нейкі ўзровень, які трэба дасягнуць чалавеку, каб атрымаць нейкую падтрымку".

"Усё павінна, як вы любіце гаварыць, быць рыначна. Ёсць работа, рэзультат — ёсць плата, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Крытэрый павінен быць асноўны, які будзе падштурхоўваць клубы зарабляць грошы. Зарабіў Br1 млрд — мы табе на гэты мільярд дададзім Br100 млн з бюджэту, Br2 млрд — Br200 ці Br300 млн". Кіраўнік дзяржавы таксама папярэдзіў аб недапушчальнасці націску на спонсараў у пытаннях аказання фінансавай падтрымкі спартыўным арганізацыям: "Спонсараў не нахіляць больш. Дабрачынная дапамога павінна быць дабрачыннай, і Прэзідэнт не павінен указваць, каму колькі і якія прадпрыемствы будуць клубу даваць грошы. Няхай ідуць самі, з улікам нарматыўна-прававой базы дамаўляюцца са сваімі спонсарамі".

"Грошы трэба зарабляць, няма шалёных больш грошай. Я гавару гэта і вяскоўцам, і прамыслоўцам, і іншым. Не таму, што ў нас няма грошай, грошай у краіне хапае, але грошы трэба зарабляць. Гэта асноўны крытэрый. Тады ў нас не будзе ні панікі, ні катаклізмаў, ні крызісаў, ні аўралу", — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У спартыўным асяроддзі не павінны культывавацца ўтрыманскія падыходы ў пытаннях фінансавання спартыўных арганізацый, заявіў на нарадзе па пытанні аказання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика