"Рука, якая калыша калыску, кіруе светам"
15.10.2011
—
Новости Политики
|
Дарагія жанчыны! Сардэчна віншую вас з Днём маці. Гэта цудоўнае свята прасякнута асаблівым святлом і цяплом. Паколькі сёння мы ўшаноўваем самых галоўных людзей на Зямлі — жанчын-маці. Нездарма гавораць: "Рука, якая калыша калыску, кіруе светам". Сваімі здзяйсненнямі і поспехамі мы абавязаны перш за ўсё маці. Яны не толькі дораць жыццё, але і фарміруюць характары, погляды і перакананні цэлых пакаленняў, закладваюць асновы будучага краін і народаў. Павышэнне прэстыжу сямейных каштоўнасцяў, падтрымка мацярынства і дзяцінства — прыярытэтныя напрамкі сацыяльнай палітыкі суверэннай Беларусі. У гэтым годзе дзяржава ўзмоцніць матэрыяльную дапамогу маладым маці і шматдзетным бацькам. Паколькі толькі грамадства, якое складаецца з моцных і дружных сем'яў, можа з упэўненасцю глядзець у заўтрашні дзень. Ад усёй душы жадаю вам доўгага і шчаслівага жыцця ў асяроддзі блізкіх людзей. Няхай дзеці апраўдваюць вашы надзеі, радуюць сваімі дасягненнямі і нязменна дораць клопат і ўвагу. Здароўя, дамашняй утульнасці, любові і дабрабыту вам, дарагія нашы маці! Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. 14 кастрычніка 2011 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія жанчыны! Сардэчна віншую вас з Днём маці. Гэта цудоўнае свята прасякнута асаблівым святлом і цяплом. Паколькі сёння мы ўшаноўваем самых галоўных людзей...
|
|