У Беларусі павысіцца даступнасць прававых актаў
19.10.2011
—
Новости Политики
|
Адпаведны ўказ № 472 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 г. № 369 і ад 16 ліпеня 2007 г. № 318" 17 кастрычніка падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Дакумент прадугледжвае карэкціроўку ўказаў, якія рэгулююць пытанні давядзення да ўсеагульнага ведама прававых актаў. Згодна з указам у Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі будуць накіроўвацца тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, якія не належаць да сферы тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, за выключэннем фармакапейных артыкулаў, для ўключэння ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Указам таксама замацоўваецца абавязак дзяржаўных органаў, якія зацвярджаюць тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, размяшчаць на сваіх сайтах у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт тэксты такіх дакументаў, што змяшчаюць абавязковыя для прымянення фізічнымі і юрыдычнымі асобамі патрабаванні. Аналагічны абавязак прадугледжваецца і адносна Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, які будзе размяшчаць на сайце Нацыянальнага фонду тэхнічных нарматыўных прававых актаў не толькі звесткі аб гэтых дакументах у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, але і тэксты такіх актаў. Акрамя таго, указам замацоўваецца свабодны і бясплатны доступ да тэкстаў тэхнічных нарматыўных прававых актаў, размешчаных на сайтах дзяржаўных органаў і Нацыянальнага фонду тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 472 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 г. № 369 і ад 16 ліпеня 2007 г. № 318" 17 кастрычніка...
|
|