Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускага пісьменніка Івана Муравейку з 90-годдзем
22.10.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" заслужанага работніка культуры БССР Івана Муравейку з 90-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, жыццё Івана Муравейкі з'яўляецца яскравым прыкладам самаадданага служэння Радзіме. "Прыміце самыя шчырыя і цёплыя словы ўдзячнасці за мужнасць салдата і стойкасць патрыёта Беларусі", — гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру моцнага здароўя, бадзёрасці, шчасця і дабрабыту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" заслужанага работніка культуры...
|
|