Пры фарміраванні Следчага камітэта Беларусі трэба будзе ўнесці змяненні прыкладна ў 30 законаў. 21.by

Пры фарміраванні Следчага камітэта Беларусі трэба будзе ўнесці змяненні прыкладна ў 30 законаў

09.11.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 лістапада правёў рабочую сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Леанідам Мальцавым і Старшынёй Следчага камітэта Беларусі Валерыем Вакульчыкам, якія далажылі аб ходзе стварэння Следчага камітэта.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, пытанні фарміравання Следчага камітэта знаходзяцца на асаблівым кантролі. "Мы вызначыліся з напрамкамі фарміравання Следчага камітэта, дамовіліся аб самым галоўным, што ісці трэба ад жыцця, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Галоўнае, каб гэта была кампактная структура і прыярытэт у ёй быў аддадзены, перш за ўсё, галоўнаму звяну — следчым. Усе, хто бегае там вакол, дапамагае, яны патрэбны, але ў вельмі невялікай колькасці. Адсюль і грашовае забеспячэнне, і заработная платы, і гэтак далей. Мы аб гэтым з вамі дамовіліся. Вы гэта як ніхто разумееце".

Прэзідэнт таксама адзначыў, што ні ў якім разе нельга зацягваць прыняцце рашэнняў ні па адным з напрамкаў фарміравання Следчага камітэта, пачынаючы ад месца яго размяшчэння, завяршаючы пытаннямі структуры.

"Следчы камітэт — гэта дзіця МУС, КДБ, пракуратуры і Камітэта дзяржаўнага кантролю. Гэта яны павінны, перш за ўсё, кроўна быць зацікаўленымі ў стварэнні працаздольнага эфектыўнага Следчага камітэта. Не процідзейнічаць, не расстройвацца аб тым, што забралі ў іх, ці бачыце, следства", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што Леанід Мальцаў і Валерый Вакульчык павінны ў сваю чаргу скаардынаваць гэту работу для рэалізацыі намечанай мэты.

"Як ідзе работа па стварэнні Следчага камітэта, якія ў вас прынцыповыя рашэнні ўзнікаюць у сувязі з гэтым, якія, можа быць, з'яўляюцца насцярожанасці?" — з такімі пытаннямі звярнуўся кіраўнік дзяржавы да ўдзельнікаў сустрэчы.

Леанід Мальцаў далажыў Аляксандру Лукашэнку аб асноўных падыходах па фарміраванні новай структуры. У прыватнасці, увазе Прэзідэнта былі прадстаўлены праекты ўказаў, якімі плануецца зацвердзіць Палажэнне аб Следчым камітэце, дысцыплінарны статут, штатную колькасць. Таксама даложана аб неабходных змяненнях у заканадаўства Беларусі ў сувязі са стварэннем Следчага камітэта. Адпаведныя законапраекты паступяць на разгляд парламентарыяў. Усяго трэба будзе ўнесці змяненні прыкладна ў 30 законаў.

У цэлым кіраўнік дзяржавы адобрыў даложаныя яму падыходы па фарміраванні Следчага камітэта. У бліжэйшы час адпаведныя праекты ўказаў будуць прадстаўлены Прэзідэнту для падпісання.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 лістапада правёў рабочую сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Леанідам Мальцавым і Старшынёй Следчага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика