Аляксандр Лукашэнка ўзначаліць створаны Савет па развіцці інфармацыйнага грамадства. 21.by

Аляксандр Лукашэнка ўзначаліць створаны Савет па развіцці інфармацыйнага грамадства

09.11.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Савет па развіцці інфармацыйнага грамадства створаны пры Прэзідэнце Беларусі, яго старшынёй будзе кіраўнік дзяржавы. Адпаведны ўказ № 515 "Аб некаторых пытаннях развіцця інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь" Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 лістапада.

У склад савета ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, навуковых і адукацыйных устаноў, арганізацый, якія аб'ядноўваюць кампаніі ў сферы ІКТ. Такія органы на чале з вышэйшымі службовымі асобамі ўжо сфарміраваны ў многіх краінах, у тым ліку ў Расійскай Федэрацыі, Германіі, Францыі, Рэспубліцы Карэя.

Як растлумачылі ў прэс-службе, рашэнне аб стварэнні савета прынята з улікам росту ўплыву інфармацыйнай сферы на ўсе бакі жыццядзейнасці грамадства і неабходнасці ўзмацнення ўзаемадзеяння розных зацікаўленых бакоў пры фарміраванні ў краіне інфармацыйнага грамадства.

Прыняцце ўказа накіравана на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый пры ажыццяўленні дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, хутчэйшае стварэнне адзінай сістэмы аказання дзяржаўных паслуг у электроннай форме, удасканаленне рэгулявання ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій /ІКТ/.

Указам прадугледжваецца аб'яднанне міжведамасных інфармацыйных сістэм розных дзяржаўных органаў. Эксплуатацыя гэтых сістэм і аказанне на іх базе паслуг арганізацыям і грамадзянам будзе ажыццяўляцца адзіным аператарам — рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Нацыянальны цэнтр электронных паслуг". Гэта значна спросціць працэс атрымання паслуг, якія аказваюцца з выкарыстаннем міжведамасных інфармацыйных сістэм, стане адной з практычных мер, накіраваных на дэбюракратызацыю жыцця краіны.

Указам таксама зацверджана Палажэнне аб незалежным рэгулятары ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У ім удакладняюцца функцыі незалежнага рэгулятара, прадугледжаныя ўказам ад 30 верасня 2010 года № 515 "Аб некаторых мерах па развіцці сеткі перадачы даных у Рэспубліцы Беларусь".

У мэтах сумеснага разгляду і вырашэння найбольш важных пытанняў дзейнасці незалежнага рэгулятара з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вядомых вучоных і спецыялістаў у галіне электрасувязі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій указам створаны Савет незалежнага рэгулятара і зацверджаны яго склад.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Савет па развіцці інфармацыйнага грамадства створаны пры Прэзідэнце Беларусі, яго старшынёй будзе кіраўнік дзяржавы. Адпаведны ўказ № 515 "Аб некаторых пытаннях...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика