Беларусь і Азербайджан маюць намер нарошчваць гандлёва-эканамічныя сувязі
16.11.2011
—
Новости Политики
|
Беларусь і Азербайджан маюць намер нарошчваць гандлёва-эканамічныя сувязі. Імкненне да гэтага пацвердзілі прадстаўнікі дзвюх дзяржаў у час мерапрыемстваў у рамках афіцыйнага візіту ў Азербайджан дэлегацыі Нацыянальнага сходу Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У час візіту адбылася сустрэча кіраўніка беларускай парламенцкай дэлегацыі спікера Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Бакі абмеркавалі пытанні развіцця міждзяржаўных адносін і ўзаемадзеяння дзвюх краін у міжнародных арганізацыях. У цэнтры ўвагі была тэма нарошчвання гандлёва-эканамічных сувязяў і пашырэння кантактаў у гэтай сферы. "Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў нацэленасць беларускіх парламентарыяў на максімальнае садзейнічанне выніковым намаганням па ўмацаванні двухбаковага гандлёва-эканамічнага дыялогу", — праінфармавалі ў прэс-службе. Для вядзення прадметнага дыялогу па развіцці эканамічнага супрацоўніцтва разам з беларускімі заканадаўцамі ў Баку прыбылі прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі. Візіт беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Азербайджан прадоўжыцца да 17 лістапада. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь і Азербайджан маюць намер нарошчваць гандлёва-эканамічныя сувязі. Імкненне да гэтага пацвердзілі прадстаўнікі дзвюх дзяржаў у час мерапрыемстваў у... |
|