Спажыўкааперацыя не спраўляецца з задачай па закупцы ў насельніцтва сельгаспрадукцыі
22.11.2011
—
Новости Политики
|
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якабсон праінфармаваў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку аб выніках кантролю за станам будаўнічага комплексу. Аб гэтым ішла размова 21 лістапада ў ходзе даклада кіраўніку дзяржавы кіраўніка кантрольнага ведамства. Старшыня КДК паведаміў аб асноўных напрамках работы КДК, найбольш значных кантрольных мерапрыемствах, выяўленых праблемах, у прыватнасці, аб выніках кантролю за станам будаўнічага комплексу, які ў гэтым годзе сутыкнуўся са значным скарачэннем аб'ёмаў фінансавання і ўзвядзення жылля. У сувязі з гэтым Прэзідэнт запатрабаваў павялічыць аказанне будаўнічых паслуг за мяжой. Аблвыканкамы павінны засяродзіцца на тым, каб забяспечыць будаўніцтва жылля за мяжой у аб'ёме нехапаючых сродкаў па фінансаванні жылля ў Беларусі. Размова ішла аб ходзе будаўніцтва новых цэментных вытворчасцяў, якія павінны быць уведзены ў эксплуатацыю да летняга сезона. Прагназуецца, што дзякуючы новым магутнасцям удасца зняць праблему дэфіцыту ў краіне цэменту. У ходзе рабочай сустрэчы абмяркоўвалася праблема недахопу рухомага чыгуначнага саставу. За мяжой запатрабавана беларуская будаўнічая прадукцыя, аднак часта яе немагчыма даставіць пакупніку, у выніку чаго зрываюцца знешнегандлёвыя кантракты. У самыя кароткія тэрміны гэта праблема павінна быць знята, запатрабаваў Прэзідэнт. Кіраўніку дзяржавы даложана аб выкананні даручэння па праверцы нарыхтоўчай галіны Белкаапсаюза, у ходзе якой быў выяўлены шэраг існуючых недахопаў. Асноўны вывад — спажыўкааперацыя не спраўляецца са сваёй асноўнай задачай па закупцы ў насельніцтва сельгаспрадукцыі і дзікарослай сыравіны. Людзей несвоечасова інфармуюць аб закупляемай прадукцыі і цэнах на яе (напрыклад, звесткі аб цэнах на здымныя яблыкі даведзены толькі ў канцы сезона). Закупачныя цэны Белкаапсаюза ніжэйшыя, чым цэны ў прыватных нарыхтоўшчыкаў. Нягледзячы на павелічэнне колькасці нарыхтоўшчыкаў, аб'ёмы закупкі ў насельніцтва многіх відаў прадукцыі зніжаюцца (напрыклад, у Брэсцкай вобласці ў грамадзян набыта бульбы, пладоў і ягад удвая менш, чым у 2010 годзе). За год аб'ёмы закупак бульбы знізіліся на 18 працэнтаў, пладоў і ягад — на 42 працэнты. Вельмі нязначныя аб'ёмы нарыхтоўкі грыбоў і дзікарослых ягад. Спажыўкааперацыяй не забяспечваюцца ўмовы захоўвання прадукцыі раслінаводства. Сховішчаў не хапае, і існуючыя знаходзяцца ў нездавальняючым стане, таму 40 працэнтаў нарыхтаванай прадукцыі захоўваецца ў саміх сельгасвытворцаў. Галіновай праграмай развіцця спажыўкааперацыі на 2011—2015 гады не прадугледжаны мерапрыемствы па тэхнічным пераўзбраенні сховішчаў, стварэнні магутнасцяў па вытворчасці ахалоджанай і замарожанай прадукцыі. Пры гэтым адлюстраваныя ў праграме заданні па нарыхтоўках — нізкія і заведама выканальныя, яны не патрабуюць ад спажыўкааперацыі напружання сіл. На сустрэчы адзначана, што стыль і метады работы Белкаапсаюза патрабуюць значнага ўдасканалення, а праграма — істотнай дапрацоўкі. Пры гэтым замест паставак за мяжу сыравіны асаблівую ўвагу, як падкрэсліў Прэзідэнт, трэба надаць экспарту пладова-ягаднай і агародніннай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. Кіраўнік кантрольнага ведамства праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб стане спажывецкага рынку, аб стварэнні стабілізацыйных фондаў жывёлагадоўчай і раслінаводчай прадукцыі на асенне-зімовы перыяд. Сёлета бульбы на захоўванне закладзена на 61 працэнт больш, чым у мінулым годзе, агародніны — на 53 працэнты, яблыкаў — на 39 працэнтаў. Што датычыцца сітуацыі на спажывецкім рынку, старшыня КДК адзначыў неабходнасць узмацнення антыманапольнага заканадаўства і актывізацыі работы антыманапольнага органа. Прэзідэнт даручыў істотна актывізаваць работу дэпартамента цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі. Аляксандр Якабсон таксама далажыў кіраўніку дзяржавы аб прапановах Камітэта дзяржкантролю, накіраваных на стрымліванне росту цэн. Аляксандр Лукашэнка быў праінфармаваны аб сітуацыі з завяршэннем сельскагаспадарчых работ. У прыватнасці, кіраўнік кантрольнага ведамства расказаў аб недахопах, выяўленых у ходзе праверкі завяршэння асенніх палявых работ. Пасля 7 лістапада ва ўсіх абласцях, за выключэннем Брэсцкай, прадаўжаліся работы па пад'ёму зябліва. Уборка кукурузы на сілас пасля 1 лістапада не была завершана ў Віцебскай вобласці, а на зерне — у Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Віцебскай вобласці, у лістападзе прадаўжалася ўборка агародніны. У ходзе рабочай сустрэчы разгледжаны і некаторыя іншыя пытанні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якабсон праінфармаваў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку аб выніках кантролю за станам будаўнічага... |
|