Праблемай, якая найбольш хвалюе беларусаў, застаецца рост цэн. 21.by

Праблемай, якая найбольш хвалюе беларусаў, застаецца рост цэн

08.12.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Найбольш хвалюючай насельніцтва праблемай (76,5 працэнта) па-ранейшаму з'яўляецца рост цэн на тавары і паслугі. Такія звесткі чарговага штомесячнага рэспубліканскага тэлефоннага апытання грамадзян "Меркаванне насельніцтва па актуальных пытаннях жыцця", праведзенага ў лістападзе 2011 года Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ІАЦ), паведамілі БЕЛТА ў цэнтры.

У параўнанні з кастрычнікам рэспандэнты часцей адзначаюць павелічэнне цэн на паслугі пасажырскага транспарту, медыкаменты, радзей — на дзіцячыя тавары, мыйныя сродкі, будаўнічыя матэрыялы, адзенне, абутак, электратавары і бытавыя прыборы.

За мінулы месяц ацэнка апытанымі сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне практычна не змянілася. Палавіна рэспандэнтаў, як і папярэднія месяцы, лічаць, што бліжэйшыя планы кіраўніцтва краіны па стабілізацыі валютнага рынку, цэн і эканомікі ў цэлым дадуць пазітыўны вынік.

Надзеі на выхад краіны са складанай эканамічнай сітуацыі грамадзяне па-ранейшаму звязваюць перш за ўсё з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Разлічваюць на ўрад і Мытны саюз у сярэднім па 20 працэнтаў апытаных.

Пратэстны патэнцыял беларусаў застаецца нізкім. У розных акцыях пратэсту прынялі б удзел толькі 5 працэнтаў рэспандэнтаў.

Сацыёлагі апыталі 1 тыс. рэспандэнтаў ва ўсіх абласцях і Мінску. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,1 працэнта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбольш хвалюючай насельніцтва праблемай (76,5 працэнта) па-ранейшаму з'яўляецца рост цэн на тавары і паслугі. Такія звесткі чарговага штомесячнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика