Анатоль РУБІНАЎ: "Кітайскі народ — гэта нашы браты"
14.12.2011
—
Новости Политики
|
Старшыня Савета Рэспублікі Анатоль РУБІНАЎ сустрэўся з паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лу Гуйчэнам. Падчас сустрэчы яны абмеркавалі перспектывы развіцця міждзяржаўных адносін і міжпарламенцкага супрацоўніцтва. — Кітайскі народ — гэта нашы браты. Таму стасункі ў нас добрыя. Таму галоўнае — развіваць нашы эканомікі, рэалізоўваць намечаныя праекты, а іх у нас шмат, — сказаў у прывітальным слове Анатоль Рубінаў і дадаў, што Беларусі ёсць чаму павучыцца ў Кітая. — Шлях, які выбраны ў КНР, вельмі прадуктыўны: спалучэнне дастаткова моцнай улады, кіруемасці краіны з развіццём эканамічных свабод, эканамічнай ініцыятывы. Анатоль Рубінаў таксама адзначыў, што праблем у адносін паміж Кітаем і Беларуссю няма — у тым ліку і на парламенцкім узроўні. Пра гэта сведчыць і нядаўні афіцыйны візіт у Мінск парламенцкай дэлегацыі КНР на чале са Старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў У Банго. Падчас яго паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Усекітайскім сходам народных прадстаўнікоў быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве, які прадугледжвае актывізацыю міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. — Падчас візіту У Банго было падпісана 9 пагадненняў паміж нашымі краінамі ў галіне эканомікі і гандлю. Гэта значыць, канал парламентаў адыгрывае вельмі важную ролю для ўзмацнення і развіцця адносін дзвюх краін, — у сваю чаргу, адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі Лу Гуйчэн. Дарэчы, Анатоль Рубінаў выказаў шкадаванне, што ў Лу Гуйчэна заканчваецца тэрмін знаходжання ў Беларусі ў якасці пасла КНР: — Сёння мне трошкі сумна, бо я ведаю, што заканчваецца ваш тэрмін і вы пакідаеце нашу краіну пасля трохгадовага знаходжання тут. Але я хацеў бы падзякаваць вам ад імя Савета Рэспублікі за вашу працу, за вашу дзейнасць. За гэтыя тры гады вельмі шмат зроблена для таго, каб актывізаваць нашы адносіны. У вас сёння такі ўзрост, калі палітычная кар'ера яшчэ ўся наперадзе — гэта ўзрост мудрасці, вопыту. Таму не сумняваюся, што вы і надалей будзеце працаваць на карысць сваёй краіны. Але і пра нас не забывайце, на якой бы пасадзе вы ні апынуліся. Лу Гуйчэн падзякаваў за такія добрыя словы і адзначыў, што за тры гады жыцця ў Беларусі ён тут знайшоў шмат сяброў. Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Савета Рэспублікі Анатоль РУБІНАЎ сустрэўся з паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лу Гуйчэнам. Падчас сустрэчы яны абмеркавалі...
|
|