Беларусь у новым годзе павінна выйсці на больш высокія рубяжы
27.12.2011
—
Новости Политики
|
Беларусь у новым годзе павінна выйсці на больш высокія рубяжы, каб выканаць узятыя на ІV Усебеларускім народным сходзе абавязацельствы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод 26 снежня. Сярод узнагароджаных — рабочыя розных спецыяльнасцяў, кіраўнікі прадпрыемстваў, дзеячы культуры і мастацтва, сферы адукацыі, ваеннаслужачыя, спартсмены, спецыялісты сферы абслугоўвання. Кіраўнік дзяржавы сказаў, што прыемна завяршаць гэты вельмі няпросты год на такой аптымістычнай ноце, як урачыстае ўручэнне лепшым людзям краіны дзяржаўных узнагарод. "Вы заслужылі іх сваёй паспяховай працай, значнымі дасягненнямі ў розных сферах дзейнасці, талентам і шчырай любоўю да Айчыны", — сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да ўзнагароджаных. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што іх прыклад пераканаўча даказвае: чалавечая воля мацнейшая за акалічнасці, і любыя цяжкасці пераадольныя дзякуючы энергіі, мэтанакіраванасці і настойлівасці ў дасягненні намечанага. Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацаніў дзейнасць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, група якіх таксама ўдастоена ўзнагарод. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "З'яўляючыся прадстаўнікамі розных рэгіёнаў краіны, вы дзейнічалі зладжана і адказна, імкнуліся да канструктыўнага супрацоўніцтва і адыходзілі ад любых палітычных сварак. Поспех вашай работы шмат у чым быў звязаны менавіта з імкненнем да згоды і кансалідацыі сіл". На думку Прэзідэнта, дэпутаты многае зрабілі для ўдасканалення прававой сістэмы, сацыяльнай палітыкі і абараназдольнасці краіны. Іх намаганні таксама садзейнічалі інтэграцыйным працэсам на постсавецкай прасторы і росту прэстыжу Беларусі на сусветнай арэне. "Няхай гэтыя высокія ўзнагароды стануць яшчэ адным пацвярджэннем вашага значнага ўкладу ў развіццё і ўмацаванне нашай дзяржавы", — пажадаў Аляксандр Лукашэнка. Узнагароджваючы кіраўнікоў прадпрыемстваў, Прэзідэнт заявіў, што адыходзячы год быў для іх вельмі адказным. "Вашымі намаганнямі было дасягнута павышэнне якасных параметраў нашай эканомікі і яе эфектыўнасці", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. У ліку ўзнагароджаных таксама рабочыя і спецыялісты. У прыватнасці, гэта работнікі Баранавіцкага станкабудаўнічага завода (філіяла ЗАТ "Атлант") і ААТ "Агат — сістэмы кіравання". Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць не толькі вытворчых поспехаў, але і дасягненняў прадстаўнікоў сфер культуры, адукацыі і спорту. Уручаючы дзяржузнагароды артыстам, дзеячам мастацтва, педагогам у знак глыбокай павагі і прызнання заслуг у справе творчасці і духоўнага развіцця, кіраўнік дзяржавы сказаў: "Да вас прыкавана грамадская ўвага, і вынікі вашай работы заўсёды бачны. Стварайце на карысць Радзімы, і няхай натхненне не пакіне вас". Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў таксама спартсменаў, прызёраў прэстыжных міжнародных спаборніцтваў па веласпорце. Падзякі Прэзідэнта ўдастоены ваеннаслужачыя, члены зборнай каманды Службы бяспекі кіраўніка дзяржавы, якія паспяхова выступілі на чэмпіянаце свету сярод целаахоўнікаў у 2011 годзе. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Вашы перамогі — перамогі Беларусі. Вы заслужылі прызнанне і ў нашай краіне, і далёка за межамі Беларусі. Дзякую вам за адданасць справе і ўменне ніколі не здавацца". Прэзідэнт заўважыў, што сучаснае жыццё выстаўляе ўсё больш жорсткія патрабаванні да дальнабачнасці заканадаўцаў, прафесіяналізму кіраўнікоў, майстэрства работнікаў вытворчасці, духоўнага патэнцыялу дзеячаў культуры і мэтанакіраванасці спартсменаў. "Ваш вопыт паказвае, што ў кожнай прафесіі, у любой сферы можна дасягнуць поспехаў, калі падыходзіць да справы адказна і з душой", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім новых дасягненняў, шчасця і дабрабыту. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь у новым годзе павінна выйсці на больш высокія рубяжы, каб выканаць узятыя на ІV Усебеларускім народным сходзе абавязацельствы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт...
|
|