Курс долара ў пачатку 2012 года — Br8-8,5 тыс.. 21.by

Курс долара ў пачатку 2012 года — Br8-8,5 тыс.

27.12.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інфармацыя пра нібыта запланаваную ў Беларусі дэнамінацыю, распаўсюджаная асобнымі СМІ, з'яўляецца чыстай вады выдумкай. Яе з'яўленне трэба расцэньваць як грубейшую правакацыю. Такое меркаванне БЕЛТА выказала старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова.

Кіраўнік Нацбанка запэўніла, што паведамленні пра нібыта запланаваную ў студзені 2012 года дэнамінацыю не маюць пад сабой ніякіх падстаў. Тым больш неверагоднымі яны выглядаюць пасля сённяшняй прэс-канферэнцыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, на якой кіраўнік дзяржавы выразна абазначыў усе асноўныя перспектывы развіцця эканомікі краіны і грашова-крэдытнай палітыкі ў прыватнасці.

Інтэрнэт-рэсурсы, якія размясцілі "эксклюзіўныя" звесткі аб тым, што Беларусь нібыта заказала ў Літве новыя грашовыя купюры, спасылаюцца на нейкую крыніцу ў банкаўскіх колах. "Хутчэй за ўсё, ніякага эксперта і не было. Гэта выдумкі нячыстых на руку, непрафесійных журналістаў", — выказала меркаванне Надзея Ермакова. На яе думку, відавочна, што крыніца, якая паведаміла гэту "навіну", далёкая ад рэальных падзей, што адбываюцца ў Беларусі. Ёй нават не было вядома аб тым, што 23 снежня ўказам Прэзідэнта зацверджаны Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2012 год.

Раней агучаны прагноз Нацбанка аб сярэднегадавым курсе долара ў наступным годзе ў памеры Br9150 за $1 — гэта песімістычны варыянт, адзначыла Надзея Ермакова. "Сёння курс значна ніжэйшы. І мы ўжо па разліках бачым, што дзесьці ён (долар. — Заўвага БЕЛТА) на ўзроўні Br8 — 8,5 тыс. будзе трымацца першы квартал адназначна, — сказала яна. — Потым усё будзе залежаць ад таго, як у нас будзе складвацца знешнегандлёвае сальда".

На развіццё валютнага рынку ў 2012 годзе будуць уплываць не толькі ўнутраныя, але і знешнія фактары. "Мы не можам быць ізаляваны ад знешняга свету, улічваючы нашу адкрытую эканоміку, — заявіла Надзея Ермакова. — Сусветны фінансавы крызіс будзе прадаўжацца год-два, не менш, пакуль не прыйдзе нейкі спакой, таму ўсё гэта на нас будзе адбівацца".

Адказваючы на пытанне, ці будуць расходвацца золатавалютныя рэзервы на падтрыманне курсу нацыянальнай валюты ў наступным годзе, кіраўнік Нацбанка расказала, што ўмяшанне ў працэсы курсаўтварэння будзе мінімальным. "Мы можам траціць на інтэрвенцыі і выкідваць валюту на валютны рынак толькі ў тым памеры, які ў нас ёсць звыш ЗВР, — сказала яна. — Золатавалютны запас — павінен быць увесь час у запасе, недакранальным. Паказвалі, што золата ўбывае. Яно не ўбывае, мы, наадварот, золата набываем, каб дыверсіфікаваць нашы валютныя рызыкі".

Надзея Ермакова таксама дадала, што кожны беларус павінен сам вырашаць, у якой валюце захоўваць свае ўклады ў наступным годзе. "Раіць — справа няўдзячная, кожны павінен самастойна прымаць рашэнне. Я захоўваю ў беларускіх з-за высокай стаўкі", — рэзюмавала старшыня праўлення Нацбанка.

Кіраўнік Нацбанка адзначыла, што сістэма льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва захаваецца, аднак зменяцца катэгорыі грамадзян, якім будуць прадастаўляць льготныя крэдыты. "Стане больш жорсткім падыход, каго крэдытаваць і каму даваць ільготны крэдыт, змяншаецца і сума такіх крэдытаў — яна складзе (у наступным годзе. — Заўвага БЕЛТА) каля Br7 трлн", — расказала Надзея Ермакова.

Паводле яе слоў, у гэтым годзе льготнае крэдытаванне будаўніцтва жылля прадоўжыцца. "Усе тыя крэдытныя дагаворы, якія заключаны, будуць выкананы банкамі, усё будзе закрэдытавана", — рэзюмавала яна.

Як паведамлялася, у Беларусі ў 2012 годзе будзе пабудавана 4,2 млн кв. м жылля, у тым ліку 2,3 млн кв. м — з дзяржпадтрымкай. Чакаецца, што кошт 1 кв. м пры будаўніцтве жылля з дзяржпадтрымкай у наступным годзе складзе Br3,6 млн. Прэтэндаваць на дзяржпадтрымку змогуць у асноўным неабароненыя катэгорыі грамадзян (шматдзетныя сем'і, малазабяспечаныя грамадзяне і тыя, хто доўгі час стаіць у чарзе тых, каму неабходна паляпшэнне жыллёвых умоў). Новыя ўмовы льготнага крэдытавання пры будаўніцтве жылля будуць вызначаны ў бліжэйшы час указам кіраўніка дзяржавы, які ўжо падрыхтаваны і знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інфармацыя пра нібыта запланаваную ў Беларусі дэнамінацыю, распаўсюджаная асобнымі СМІ, з'яўляецца чыстай вады выдумкай. Яе з'яўленне трэба расцэньваць як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика