Аляксандр Лукашэнка падарыў дзіцячай бальніцы ў Астрашыцкім Гарадку бібліятэку. 21.by

Аляксандр Лукашэнка падарыў дзіцячай бальніцы ў Астрашыцкім Гарадку бібліятэку

29.12.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ўчора Рэспубліканскую дзіцячую бальніцу медыцынскай рэабілітацыі ў Астрашыцкім Гарадку (Мінскі раён), перадаў у дар гэтай медустанове бібліятэку дзіцяча-юнацкай літаратуры, якая складаецца з больш як 5 тыс. кніг, а таксама неабходнага бібліятэчнага абсталявання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы паразмаўляў з пацыентамі бальніцы, павіншаваў іх з надыходзячым Новым годам, уручыў падарункі. Для дзяцей быў арганізаваны салодкі стол і навагодні паказ, у якім па запрашэнні Прэзідэнта прынялі ўдзел артысты Белдзяржцырка. Аляксандр Лукашэнка пажадаў дзецям поспехаў і моцнага здароўя. "Каб было здароўе, самае галоўнае, каб вы нос не вешалі", — параіў хлопчыкам і дзяўчынкам кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу дзеці таксама павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з надыходзячым Новым годам і ўручылі яму сувенір, зроблены сваімі рукамі.

Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі з'яўляецца шматпрофільнай арганізацыяй аховы здароўя, дзе праходзяць медыцынскую рэабілітацыю дзеці ва ўзросце да 18 гадоў. Аснашчанасць медабсталяваннем і ўкамплектаванасць высокакваліфікаванымі кадрамі, а таксама выкарыстанне сучасных высокаэфектыўных метадаў дае магчымасць праводзіць медыцынскую рэабілітацыю пацыентаў з даволі шырокім спектрам захворванняў. Для кожнага дзіцяці складаецца індывідуальная праграма рэабілітацыі, якая ўключае медыцынскія, педагагічныя і псіхалагічныя мерапрыемствы.

У бальніцы прымяняюцца такія метады медыцынскай рэабілітацыі, як кінезатэрапія, усе віды масажу, рэфлексатэрапія, фітатэрапія, кіслародныя кактэйлі, медыкаментозная тэрапія, псіхалагічная, а таксама фізіятэрапеўтычныя метады рэабілітацыі.

У 2011 годзе курс медыцынскай рэабілітацыі ў бальніцы прайшлі каля 3 тыс. дзяцей.

Апошнія гады ў краіне ў цэлым адбыліся вялікія змены ў сістэме арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі маці і дзецям. Створана адпаведная рознаўзроўневая сістэма, адкрыты рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры, асвоены высокія тэхналогіі, праводзіцца трансплантацыя печані і нырак дзецям. Удасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база арганізацый аховы здароўя, паляпшаецца якасць аказання меддапамогі дзецям.

Пастаянны аналіз стану здароўя дзяцей таксама даў магчымасць распрацаваць шэраг мерапрыемстваў, якія вызначаны ў Нацыянальнай праграме дэмаграфічнай бяспекі на 2011—2015 гады.

Удзельнічаючы напярэдадні ў навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў пераднавагоднія дні мае намер сустракацца з тымі дзецьмі, у каго няма бацькоў, хто сустракае свята ў бальнічнай палаце, і дарыць падарункі. "Свята абавязкова прыйдзе да кожнага дзіцяці!" — выказаў упэўненасць кіраўнік дзяржавы.

Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, плануецца, што Аляксандр Лукашэнка 29 і 30 снежня таксама наведае сацыяльныя ўстановы для дзяцей.

У Беларусі з 12 снежня 2011 года па 12 студзеня 2012 года праходзіць акцыя "Нашы дзеці". Удзел у ёй прымаюць кіраўнікі рэспубліканскіх дзяржорганаў, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, банкаў, прадпрыемстваў, прадстаўнікі бізнэсу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ўчора Рэспубліканскую дзіцячую бальніцу медыцынскай рэабілітацыі ў Астрашыцкім Гарадку (Мінскі раён), перадаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика