Дзеці не павінны быць абдзелены цеплынёй і клопатам. 21.by

Дзеці не павінны быць абдзелены цеплынёй і клопатам

30.12.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое меркаванне выказаў учора кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей, наведваючы ў рамках акцыі "Нашы дзеці" неўралагічнае аддзяленне 3-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы г. Мінска.

"Сёння па ўсёй краіне праходзіць акцыя "Нашы дзеці", і я хацеў бы разам з Дзедам Марозам, Снягуркай падарыць вам падарункі. Гэта не нейкая разавая акцыя. Упэўнены, што такія мерапрыемствы будуць праводзіцца часта. Наша задача ў тым, каб усе дзеці -- няважна, знаходзяцца яны разам з бацькамі або без іх, у дзіцячым доме, бальніцы ці ў сям'і -- не былі абдзелены цеплынёй", -- адзначыў Уладзімір Макей.

Ён ад імя Прэзідэнта ўручыў хлопчыкам і дзяўчынкам падарункавыя сундучкі з ласункамі, павіншаваў усіх са святам і пажадаў здароўя, удачы, поспехаў і верных сяброў, добрага настрою, падзяліўся сваімі ўспамінамі з дзяцінства. Для дзетвары адбыўся навагодні паказ, хлопчыкі і дзяўчынкі вадзілі карагоды вакол навагодняй ёлкі, гулялі ў гульні.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое меркаванне выказаў учора кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей, наведваючы ў рамках акцыі "Нашы дзеці" неўралагічнае аддзяленне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика