Графік выплаты пенсій скарэкціраваны ў сувязі са святкаваннем каляд
04.01.2012
—
Новости Политики
|
У Беларусі графік выплаты пенсій скарэкціраваны ў сувязі са святкаваннем праваслаўных каляд. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў РУП "Белпошта". Датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 7 студзеня ў аддзяленнях паштовай сувязі (АПС) г. Мінска, Брэсцкай, Магілёўскай, Мінскай і сельскіх АПС Віцебскай абласцей будзе праводзіцца 4 студзеня, у АПС Гомельскай, Гродзенскай і гарадскіх АПС Віцебскай абласцей — 5 студзеня. У РУП "Белпошта" праінфармавалі, што 7 студзеня 2012 года будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі графік выплаты пенсій скарэкціраваны ў сувязі са святкаваннем праваслаўных каляд. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў РУП "Белпошта".
|
|