Аляксандр Лукашэнка павіншаваў...
04.01.2012
—
Новости Политики
|
...замежных лідараў з Новым годам і Калядамі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў з Новым годам і Калядамі. "Аляксандр Лукашэнка з нагоды Калядаў і Новага, 2012, года накіраваў віншавальныя пасланні і паштоўкі вышэйшаму кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, Прэзідэнту Рэспублікі Казахстан Нурсултану Назарбаеву, Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Азербайджанскай Рэспублікі Ільхаму Аліеву, іншым кіраўнікам краін СНД, Еўропы, Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі", — праінфармавалі ў прэс-службе. Віншаванні ад імя Прэзідэнта Беларусі таксама накіраваны кіраўнікам міжнародных арганізацый, расійскіх рэгіёнаў, вядомым палітычным і грамадскім дзеячам, прадстаўнікам дзелавых колаў. "Перакананы, што наша канструктыўнае шматпланавае партнёрства будзе і ў далейшым садзейнічаць рэалізацыі патэнцыялу стратэгічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Расіяй, служыць дадатковым імпульсам да інтэграцыі дзвюх дзяржаў", — гаворыцца ў віншавальным пасланні Аляксандра Лукашэнкі Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву. У віншаванні Нурсултану Назарбаеву адзначана, што Беларусь надае вялікае значэнне пашырэнню супрацоўніцтва з Казахстанам ва ўсіх сферах і высока цэніць узаемаразуменне і давер, якія склаліся паміж двума брацкімі дзяржавамі. У адрас Прэзідэнта Беларусі таксама прадаўжаюць паступаць шматлікія навагоднія віншаванні ад замежных лідараў, кіраўніцтва міжнародных арганізацый, вядомых дзяржаўных, палітычных і грамадскіх дзеячаў. Дзмітрый Мядзведзеў у сваім віншаванні выказаў перакананне, што паслядоўная рэалізацыя патэнцыялу расійска-беларускіх саюзніцкіх адносін адпавядае сапраўдным інтарэсам грамадзян дзвюх краін, будзе садзейнічаць эфектыўнаму правядзенню структурных пераўтварэнняў на аснове дэмакратычных прынцыпаў, умацаванню рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі. ...беларускага пісьменніка Георгія МарчукаПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў сакратара грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Георгія Марчука з 65-годдзем. "Вашы творы вывучаюць у школах і вышэйшых навучальных установах, некаторыя з іх перакладзены на мовы народаў свету, спектаклі па Вашых п'есах на працягу многіх гадоў ідуць на сцэнах тэатраў краіны. Вы таксама актыўна займаецеся грамадскай работай, садзейнічаеце патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення", — адзначаецца ў віншаванні. "Няхай і ў далейшым Ваша плённая дзейнасць будзе такая ж насычаная, нясе людзям цікавасць да кнігі", — пажадаў Прэзідэнт пісьменніку. ...старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Кубы Рауля КастраПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Кубы Рауля Кастра і кубінскі народ з нагоды 53-й гадавіны з Дня вызвалення Рэспублікі Куба. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дынамічнае ўмацаванне беларуска-кубінскага супрацоўніцтва з'яўляецца прыярытэтам беларускай знешняй палітыкі. "Перакананы, што рознабаковае дружалюбнае ўзаемадзеянне нашых краін мае ўсе падставы для свайго далейшага развіцця і пашырэння", — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...замежных лідараў з Новым годам і Калядамі ...беларускага пісьменніка Георгія Марчука ...старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Кубы Рауля Кастра |
|