Аляксандр Лукашэнка наведаў Дом міласэрнасці і сустрэўся з Мітрапалітам Філарэтам
10.01.2012
—
Новости Политики
|
У святое свята Раства Хрыстовага 7 студзеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пабываў у Доме міласэрнасці і сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Па існуючай ужо традыцыі Прэзідэнт наведаў праваслаўны храм і запаліў калядную свечку. Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Філарэт абмяняліся падарункамі. Прэзідэнт перадаў у дар унікальны экзэмпляр Евангелля. Кніга выканана ў старадаўніх літургічных традыцыях і прызначана для выкарыстання ў час богаслужэнняў. Тэкст аддрукаваны на царкоўнаславянскай мове. Верхняя і ніжняя вокладкі ўпрыгожаны багатым акладам з чаканкі з выявамі Ісуса Хрыста і чатырох евангелістаў. Гэты падарунак прызначаны для асабістай бібліятэкі Мітрапаліта Філарэта, які збірае рэдкія і ўнікальныя кнігі. Затым Аляксандр Лукашэнка і Уладыка Філарэт у цёплай нефармальнай абстаноўцы пагутарылі аб духоўным адраджэнні грамадства, аб узаемадзеянні дзяржавы і Беларускай праваслаўнай царквы, аб развіцці хрысціянскай цывілізацыі ў сучасным свеце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У святое свята Раства Хрыстовага 7 студзеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка пабываў у Доме міласэрнасці і сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім... |
|