Прэзідэнт патрабуе комплекснага развіцця горада Мінска. 21.by

Прэзідэнт патрабуе комплекснага развіцця горада Мінска

10.01.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Горад Мінск павінен развівацца комплексна. Гэтага запатрабаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня ў час рабочай сустрэчы са старшынёй Мінгарвыканкама Мікалаем Ладуцькам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У сталіцы нараўне з жылымі аб'ектамі павінны адначасова ўзводзіцца дзіцячыя сады, школы, аб'екты гандлю, а таксама бытавога абслугоўвання і спорту. У прыватнасці, пастаўлена задача пачаць будаўніцтва ў горадзе новых фізкультурна-аздараўленчых комплексаў. У канцы года такі аб'ект пачнуць узводзіць у Заводскім раёне сталіцы, такія комплексы таксама будуць пабудаваны і ў іншых раёнах.

Паводле слоў Мікалая Ладуцькі, у Мінску ў мінулым годзе пабудаваны 1 млн кв.м жылля. Такую ж колькасць плануецца ўзвесці ў сталіцы ў 2012 годзе.

Кіраўніку дзяржавы даложана аб перспектывах развіцця і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Мінску.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што сталіца Беларусі павінна мець высокую інвестыцыйную прывабнасць, і для гэтага на дзяржаўным узроўні створаны ўсе неабходныя ўмовы. Цяпер усё залежыць ад дзейнасці мясцовай улады.

Прэзідэнт адзначыў нейкую дынаміку ў рэалізацыі шэрагу інвестыцыйных праектаў па забудове Мінска. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў паскорыць ажыццяўленне інвестпраектаў у жылым комплексе "Усходні маяк Мінска", дзелавым цэнтры "Мінск-Сіці", на праспекце Пераможцаў, у раёне Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі.

Мэр горада адзначыў, што ў адпаведнасці з даручэннямі Прэзідэнта ёсць канкрэтны план развіцця сталіцы, і гарадскія ўлады гатовы да супрацоўніцтва па яго рэалізацыі ў першую чаргу з айчынным бізнэсам, а таксама з замежнымі кампаніямі.

Пачынаючы з чацвёртага квартала мінулага года назіраецца павелічэнне інвестыцыйнай актыўнасці з боку замежных прадпрыемстваў, кампаній, прыватных інвестараў. Напрыклад, за тры апошнія месяцы мінулага года заключана больш як 10 інвестыцыйных дагавораў, якія пачнуць практычна рэалізоўвацца ў Мінску ў першым паўгоддзі 2012 года.

Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на якасць работы будаўнічага комплексу сталіцы. Пакуль гэта сфера істотна адстае па ўзроўні прадукцыйнасці працы ў параўнанні з заходнееўрапейскімі меркамі. У сувязі з гэтым Мікалай Ладуцька паабяцаў, што ў 2012 годзе па гэтым паказчыку будаўнікі выйдуць на больш высокі ўзровень. Рэзервы — у паляпшэнні арганізацыі працы на будаўнічых пляцоўках, у прымяненні новых сучасных тэхналогій, а таксама павышэнні адказнасці і ўзмацненні працоўнай дысцыпліны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Горад Мінск павінен развівацца комплексна. Гэтага запатрабаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня ў час рабочай сустрэчы са старшынёй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика