Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалямі работнікаў розных сфер. 21.by

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалямі работнікаў розных сфер

10.01.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў забеспячэнні эканамічнай бяспекі рэспублікі, плённую работу па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, значны асабісты ўклад у ахову жывёльнага і расліннага свету, у развіццё навукі, культуры, будаўнічай галіны і спорту дзяржаўных узнагарод удастоены 17 работнікаў розных сфер. Адпаведны ўказ 6 студзеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дзесяць чалавек узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі". Сярод іх галоўны інспектар аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Брэсцкай мытні Валерый Андраюк, начальнік Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Васіль Лемешаў, першы намеснік генеральнага дырэктара Беларускага тэлеграфнага агенцтва Ігар Луцкі.

Пяць чалавек удастоены медаля Францыска Скарыны. У іх ліку галоўны рэдактар часопіса "Беларуская думка" Вадзім Гігін, фотакарэспандэнт рэдакцыі фотаінфармацыі БелТА Віктар Талочка, член рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз кінематаграфістаў" Вера Савіна.

Указам таксама прысвоена ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі Анатолю Афанасьеву.

Ганаровага звання "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь" удастоена спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па плаванні Аляксандра Герасіменя.

Яшчэ адным указам кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў кіраўніка і выканаўчага дырэктара ірландскай дабрачыннай арганізацыі "Дапамога Ірландыі Чарнобылю" Уільяма Джозефа Гранта ордэнам Францыска Скарыны за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай і дабрачыннай дзейнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, заслугі ў забеспячэнні эканамічнай бяспекі рэспублікі, плённую работу па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика