У новым годзе — новыя меры падтрымкі сем'яў з дзецьмі
14.01.2012
—
Новости Политики
|
З наступнага месяца пачнецца выплата дапамог асобным катэгорыям грамадзян у новых памерах. Адначасова будзе праведзена выплата розніцы паміж новым памерам дапамогі і фактычна выплачаным у студзені. Гэта звязана з тым, што, у адпаведнасці з Указам № 616 "Аб узмацненні сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян", з 1 студзеня павышаны памеры дапамог асобным катэгорыям грамадзян адносна бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Так, дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў павялічана з 65% да 100% БПМ і складае 574 тыс. 790 руб. Дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, павялічана з 45% да 70% БПМ і складае 402 тыс. 350 руб. Дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, узрасла з 30% да 50% БПМ і складае 287 тыс. 400 руб. (з надбаўкай 40% — 402 тыс. 350 руб.). Акрамя таго, паводле інфармацыі ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, сёлета разлік штомесячных дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў будзе ўвязаны з сярэдняй зарплатай па краіне і складзе пры нараджэнні першага дзіцяці — да 35% сярэдняй зарплаты па краіне; пры нараджэнні другога — да 40%. Да ўвагі У параўнанні з 2010 годам сярэднямесячны памер дапамогі на дзяцей да 3-х гадоў і старэй 3-х гадоў за 2011 год вырас на 46,1%. З 1 кастрычніка мінулага года ў два разы павялічаны памер аднаразовай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці: пры нараджэнні першага дзіцяці — з 5 да 10 БПМ (на 1 снежня гэта 5 747 900 руб.); пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — з 7 да 14 БПМ (8 047 060 руб.). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З наступнага месяца пачнецца выплата дапамог асобным катэгорыям грамадзян у новых памерах. Адначасова будзе праведзена выплата розніцы паміж новым памерам... |
|