Дзеці першых двух гадоў жыцця будуць бясплатна забяспечвацца прадуктамі харчавання
14.01.2012
—
Новости Политики
|
Распрацаваны праект указа, накіраванага на ўдасканаленне механізму дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД), які ўтрымлівае гэтую меру. Як паведамілі нам ва ўпраўленні народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе бясплатнага забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця будуць мець права сем'і, сярэднедушавы даход якіх ніжэй за крытэрый наяўнасці патрэбы (такім з'яўляецца бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва — БПМ). Сярэднедушавы даход сям'і будзе вызначацца, зыходзячы з даходаў, атрыманых членамі сям'і на працягу 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту па дзяржаўную падтрымку ў такой форме. Пры нараджэнні двайнят і больш дзяцей права на бясплатнае харчаванне плануецца прадастаўляць сем'ям без уліку ўзроўню даходаў (цяпер на гэта маюць права сем'і пры нараджэнні трайнят і больш дзяцей). Мяркуецца, што такія меры стануць істотнай падтрымкай для бюджэту сем'яў, якія маюць малалетніх дзяцей. Святлана Бусько. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Распрацаваны праект указа, накіраванага на ўдасканаленне механізму дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ДАСД), які ўтрымлівае гэтую меру. |
|