Аляксандр Лукашэнка назначыў першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча
18.01.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Ігара Шуневіча першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Я лічу той вопыт, які вы набылі ў КДБ, вельмі вам карысны, але наогул вы — прафесіянальны спецыяліст Міністэрства ўнутраных спраў, вы служылі на ўсіх пасадах у МУС, ведаеце яго знутры, добра ведаеце следства — гэта таксама для нас вельмі важна. Але самае галоўнае — работа ў КДБ (а апошнім часам вы якраз займаліся кантролем, можна адкрыта сказаць, работы праваахоўных органаў) дала вам магчымасць убачыць знутры ўсе праблемы Міністэрства ўнутраных спраў", — адзначыў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Ігара Шуневіча. Прэзідэнт падкрэсліў, што новаму першаму намесніку міністра ўнутраных спраў неабходна рыхтавацца да больш значных задач, якія давядзецца выконваць. "Галоўнае — без аглядкі браць на сябе адказнасць і, вядома, адказваць за прынятыя рашэнні", — сказаў ён. "Раю вам з першага дня паказаць, што вы не проста чалавек, які прыйшоў з КДБ у МУС, як гэта ў нас любяць гаварыць і папісваць асобныя пісакі, што, маўляў, у нас амаль што не барацьба ідзе паміж КДБ, МУС і гэтак далей. Павінен сказаць: што КДБ, што МУС — гэта дзве структуры, якія працуюць на дзяржаву. Але, прыйшоўшы туды, вы павінны выразна паказаць, што прыйшоў спецыяліст, які ведае знутры МУС і які паглядзеў збоку на гэту структуру", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ігар Шуневіч у органах унутраных спраў праходзіў службу са жніўня 1992 года па снежань 2007-га, у органах дзяржаўнай бяспекі — са снежня 2007 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Ігара Шуневіча першым намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам крымінальнай міліцыі. Аб гэтым БЕЛТА...
|
|