Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі перспектывы беларуска-расійскага супрацоўніцтва
25.01.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У Краснай Паляне 23 студзеня адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым. У ходзе гутаркі абмеркаваны пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, у тым ліку двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, умацавання Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, развіцця ўзаемадзеяння ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы, сумеснага рэагавання на сучасныя выклікі і пагрозы, а таксама іншая актуальная праблематыка двухбаковага і міжнароднага парадку дня. Прэзідэнт Беларусі асабліва адзначыў, што даверны дыялог, які ўстанавіўся паміж кіраўніцтвам дзвюх краін, садзейнічаў вырашэнню ў канцы 2011 года шэрагу важнейшых пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы энергетыкі. Беларускі бок гатовы да падтрымання і развіцця дасягнутага ўзроўню канструктыўнага дыялога, накіраванага на рэалізацыю знакавых для дзвюх краін дамоўленасцяў на вышэйшым узроўні. У час візіту запланаваны сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з прадстаўнікамі палітычных і дзелавых колаў Расійскай Федэрацыі. Аляксандр Лукашэнка сумесціць сваё знаходжанне ў Сочы з кароткатэрміновым водпускам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочым візітам у Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка...
|
|