Дакрызісны ўзровень пакупной здольнасці большасці насельніцтва плануецца аднавіць да канца года. 21.by

Дакрызісны ўзровень пакупной здольнасці большасці насельніцтва плануецца аднавіць да канца года

01.02.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта заявіў на ўрачыстым пасяджэнні ў Гомелі да Дня беларускай навукі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

"У нас выкананы адпаведныя разлікі. Ёсць падставы гаварыць, што на працягу года будзе павышацца заработная плата, каб да канца 2012 года аднавіць дакрызісны ўзровень пакупной здольнасці асноўнай масы насельніцтва", — падкрэсліў кіраўнік урада.

У 2013 год краіна павінна прыйсці з абноўленай эканомікай, каб на працягу трох наступных гадоў запоўніць недабор у развіцці, які склаўся ў 2011 годзе, і выканаць заданні пяцігодкі.

Адзін з напрамкаў работы, які дапаможа Беларусі прыцягнуць рэсурсы для развіцця эканомікі, — гэта прамыя замежныя інвестыцыі як у новую вытворчасць, так і ў працэс прыватызацыі. "Тут не павінна быць абывацельскіх страхаў, што прыйдзе нейкі капіталіст, забярэ нашы комплекс або завод пад паху і панясе кудысьці, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. — Нікуды ён не панясе, гэта суб'ект нашай эканомікі, і ён будзе працаваць, плаціць падаткі, там будуць працаваць беларускія грамадзяне і атрымліваць дастойную зарплату". Таму чым раней і больш поўна Беларусь адкрые эканоміку, тым больш шанцаў у краіны развівацца хутчэй па сучасных тэхналогіях, як гэта робяць вядучыя дзяржавы свету.

Перад урадам у 2012 годзе пастаўлена задача: на чыстай аснове прыцягнуць замежных інвестыцый у аб'ёме $3,9 млрд. Аднак яе варта разглядаць як мінімальную і вырашаць пры эфектыўным і разумным рэфармаванні адносін уласнасці, дадаў прэм'ер-міністр. Галоўны паказчык развіцця — колькасць новаствораных рабочых месц з высокай прадукцыйнасцю працы. Задача, пастаўленая кіраўніком дзяржавы, мець рабочыя месцы з дабаўленай вартасцю $60 тыс. у год на аднаго працуючага. "Гэта практычна трохразовае павелічэнне ў параўнанні з тым, што мы маем цяпер. Гэта наша будучая крыніца росту зарплаты і павышэння дабрабыту грамадзян", — сказаў кіраўнік урада.

На яго думку, Беларусь мае добры запас трываласці да выклікаў сусветнага крызісу. Сфарміравана найбольшая за гады незалежнасці краіны "падушка бяспекі" — гэта золатавалютныя рэзервы ў памеры $8 млрд. Гэта гарантуе ўстойлівы валютны курс без рэзкіх ваганняў. "Лічым, што ўстойлівая работа эканомікі не запатрабуе валютнай інтэрвенцыі Нацыянальнага банка, — дадаў прэм'ер-міністр.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў на ўрачыстым пасяджэнні ў Гомелі да Дня беларускай навукі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада. "У нас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика