Паступленні ад арэнды прыватных кватэр летась у сталіцы склалі 16,3 млрд рублёў. 21.by

Паступленні ад арэнды прыватных кватэр летась у сталіцы склалі 16,3 млрд рублёў

01.02.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такую суму падаткаў заплацілі за мінулы год у бюджэт горада мінскія гаспадары кватэр ад здачы свайго жылля, паведамілі рэдакцыі ў прэс-цэнтры Міністэрства па падатках і зборах.

Спецыялісты адзначаюць, што аб'ём падаходнага падатку ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў павялічыўся за год адразу на 2,252 млрд рублёў. Па стане на пачатак 2012 года ў сталіцы фіксаваныя сумы падаходнага падатку ад здачы жылля ў наём плацяць 41509 зарэгістраваных кватэраздатчыкаў. Сёлета іх колькасць у параўнанні з мінулым годам павялічылася больш чым на 5 тысяч плацельшчыкаў, або на 13,7%.

Летась падатковыя органы даволі актыўна выяўлялі кватэры, якія здаваліся ў арэнду грамадзянамі па шэрых схемах. Усяго было здзейснена 784 такія станоўчыя праверкі, па выніках якіх у бюджэт дадаткова паступіла 2,2297 млрд рублёў. Часам за ўхіленне па аплаце падаткаў кватэраздатчыкі вымушаны плаціць дзясяткі мільёнаў рублёў.

Так, у Першамайскім раёне сталіцы быў выяўлены факт здачы ў наём трохпакаёвай кватэры па шэрай схеме за перыяд са студзеня 2009 па лістапад 2011 года. Па гэтым выпадку гаспадару кватэры быў даналічаны падаходны падатак памерам 7,56 млн рублёў, пеня за несвоечасовае выкананне падатковых абавязкаў на суму 3,75 млн рублёў і адміністрацыйны штраф — 567 тысяч рублёў. Усе гэтыя грошы падатковы "ўхіліст" быў вымушаны заплаціць у бюджэт у поўным аб'ёме.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую суму падаткаў заплацілі за мінулы год у бюджэт горада мінскія гаспадары кватэр ад здачы свайго жылля, паведамілі рэдакцыі ў прэс-цэнтры Міністэрства па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика