Лідзія Ярмошына: "Забароны на прымяненне пры галасаванні празрыстых урнаў няма". 21.by

Лідзія Ярмошына: "Забароны на прымяненне пры галасаванні празрыстых урнаў няма"

04.02.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведаміла ў эксклюзіўным інтэрв'ю часопісу "Беларуская думка" старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Адказваючы на пытанне аб тым, што часта менавіта адсутнасць на ўчастках у час галасавання празрыстых урнаў становіцца каменем спатыкнення пры аспрэчванні вынікаў выбараў, старшыня беларускага Цэнтрвыбаркама сказала аб надуманасці гэтай праблемы.

"Праблема празрыстых урнаў надуманая. Гэта хутчэй піяр-ход для нязгодных з вынікамі выбараў. Я адназначна ўпэўнена, што нельга звязваць дакладнасць атрыманага выніку з наяўнасцю або адсутнасцю празрыстых урнаў. Бо нягледзячы на наяўнасць такіх урнаў і да таго ж прымяненне на 10 працэнтах выбарчых участкаў электронных комплексаў па счытванні даных з бюлетэняў, усё гэта не прывяло да адсутнасці нездавальнення ў пэўных палітычных сіл вынікамі нядаўна праведзеных у Расіі выбараў у Дзяржаўную Думу. У гэтым выпадку ўсё проста і відавочна — калі вынікі выбараў не задавольваюць пэўныя палітычныя сілы або іх уплывовых заходніх інвестараў, то незалежна ад наяўнасці на выбарчых участках названага абсталявання ацэнка выбарчага працэсу будзе адмоўнай", — гаворыць Лідзія Ярмошына.

"Чамусьці прымяненне празрыстых пластыкавых урнаў многія лічаць гарантыяй ад сваіх выбарных няўдач? — задаецца пытаннем кіраўнік ЦВК Беларусі. — А ў некаторых жа дзяржавах на гэта ніхто не звяртае ўвагі. Возьмем нашу суседку Польшчу. Праводзімыя там выбары рэгулярна асвятляе тэлебачанне, і асабіста я ні разу не бачыла ў паказаных сюжэтах пластыкавых урнаў для галасавання. Ды і на той час, да ўвядзення санкцый Еўрасаюза, калі я ездзіла за мяжу на выбары ў якасці наглядальніка, мне не даводзілася бачыць вельмі часта такое абсталяванне ў заходніх краінах".

Разам з тым Лідзія Ярмошына адзначае, што ніякай забароны ў Беларусі на прымяненне пры галасаванні празрыстых урнаў няма. "Мы (Цэнтрвыбаркам. — Заўвага БЕЛТА) выдаём грошы на афармленне выбарчых участкаў, а набыццё урнаў уваходзіць у кампетэнцыю мясцовых органаў улады, якія ўтварылі гэтыя ўчасткі. Таму калі яны змогуць знайсці ў бюджэце сродкі на гэтыя мэты або ў гэтым ім дапамогуць спонсары, то ніхто не будзе супраць. Дарэчы, паступова гэтыя самыя празрыстыя урны і закупляюцца. За час правядзення выбараў у мясцовыя Саветы і прэзідэнцкіх выбараў на шэрагу выбарчых участкаў менавіта такія урны для галасавання былі закуплены. Яны выкарыстоўваліся ўжо на асобных участках у Мінску, Мар'інай Горцы, цалкам у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці і некаторых іншых рэгіёнах. Лічу, што на маючых адбыцца выбарах яны з'явяцца і на іншых выбарчых участках", — сказала кіраўнік ЦВК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміла ў эксклюзіўным інтэрв'ю часопісу "Беларуская думка" старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика