Укладзеныя ў навуку грошы павінны прыносіць сур’ёзную аддачу. 21.by

Укладзеныя ў навуку грошы павінны прыносіць сур’ёзную аддачу

08.02.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сучасныя рэаліі настойліва патрабуюць, каб любое навуковае даследаванне арыентавалася на навізну і практычную аддачу. Аб гэтым учора на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.

"Кожны крок у гэтым напрамку заўсёды знойдзе падтрымку з боку нашай дзяржавы", — падкрэсліў беларускі лідар.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў работу некаторых вучоных, у тым ліку прафесара Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Дзмітрыя Салівончыка, які зрабіў прарыў у лячэнні інфаркту, дацэнта Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Генрыха Мілосты, які ўнёс уклад у вырашэнне праблемы імпартазамяшчэння, распрацаваўшы тэхналогію вырошчвання хмелю ва ўмовах Беларусі. Вельмі важнай, паводле слоў Прэзідэнта, таксама з'яўляецца доктарская дысертацыя па праблемах абароны інфармацыі, напісаная прафесарам БДУ Цімафеем Барбацько. "На жаль, такой сувязі з актуальнымі сацыяльнымі праблемамі не відаць у многіх грамадскіх і гуманітарных даследаваннях, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Нашы эканамісты, сацыёлагі, палітолагі не змаглі пакуль даць належную ацэнку таму ўнікальнаму феномену, які ўяўляе сабой сучаснае беларускае грамадства".

"Гуманітарыі не спраўляюцца з задачай сур'ёзнага навуковага суправаджэння ідэалогіі і работы з насельніцтвам. Нашы апаненты, перш за ўсё на Захадзе, выкарыстоўваюць усе больш дасканалыя паліттэхналогіі, а вучоныя не могуць прапанаваць эфектыўныя метады процістаяння ім. Або магчыма мы проста не ведаем пра такія метады. У навуковым асяроддзі не спыняюцца спробы аддаць забыццю славянскія карані беларускага народа, упісаць наша мінулае ў гісторыю як Польшчы, так і Літвы", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён адзначыў, што і ў гуманітарыяў ёсць дасягненні. У прыклад Прэзідэнт прывёў доктарскую дысертацыю загадчыка кафедры Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С. Пушкіна Аляксандра Вабішчэвіча аб барацьбе беларусаў за захаванне культурнай самабытнасці пад уладай Польшчы ў 1920-1930-я гады, а таксама работу дацэнта БДУ Алены Сурковай аб старажытнаславянскіх асновах мовы нашых продкаў. "Таму сёння хацелася б пагаварыць і аб тым, як павысіць актуальнасць і практычную аддачу ад дысертацый. Нельга ўспрымаць навуку як спосаб самасцвярдзіцца за дзяржаўны кошт", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

У Беларусі неабходна правесці карэнную мадэрнізацыю навуковай сферы, заявіў кіраўнік дзяржавы. Паводле слоў Прэзідэнта, за апошнія гады нямала зроблена для захавання і ўмацавання інтэлектуальнага патэнцыялу Беларусі, павышэння ролі навукі ў дзяржаве. "Аднак сёння патрэбны якасныя змены ў арганізацыі і змесце навукова-даследчай дзейнасці. Менавіта такая задача пастаўлена перад урадам і Акадэміяй навук. Але тыя прапановы, якія імі ўнесены, пакуль крытыкі не вытрымліваюць. Відавочная спроба падмяніць карэнную мадэрнізацыю касметычным рамонтам", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што цяпер у Беларусі існуе тая структура навуковай сферы, якая захавалася яшчэ з савецкіх часоў. "Але наколькі апраўдана яе існаванне і ў сучасных умовах?" — паставіў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

"Нам неабходна сур'ёзна задумацца над тым, ці патрэбна краіне грувасткая і такая шматпрофільная Акадэмія навук. Я стаўлю пытанне, не сцвярджаю. Магчыма, будзе больш мэтазгодна пайсці па шляху тых дзяржаў, дзе даследаванні сканцэнтраваны ва ўніверсітэтах, на прадпрыемствах і даюць рэальны эфект", — адзначыў Прэзідэнт.

Ён таксама паставіў перад прысутнымі яшчэ шэраг пытанняў, у прыватнасці, аб тым, якія навуковыя напрамкі трэба развіваць самастойна, дзе можна кааперавацца з замежнымі калегамі, а ад якіх даследаванняў ёсць сэнс адмовіцца наогул, каб не вынаходзіць ужо вынайдзенае.

"Дробнымі перастаноўкамі абысціся не ўдасца, — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. — Стымуляваць Акадэмію навук, у цэлым навуку ў Беларусі да рэформ мы будзем найбольш эфектыўным спосабам — рублём, скарачаючы бюджэтныя фінансаванні і адначасова патрабуючы павышэння яе аддачы".

Акрамя таго, Прэзідэнт адзначыў, што было зламана нямала коп'яў з-за ўведзеных па яго даручэнні прынцыповых падыходаў да ацэнкі дысертацый. Пры гэтым сёй-той нават прадказваў крызіс навукі з-за няхваткі кандыдатаў і дактароў. "Жыццё даказала нашу праўду. Высокія патрабаванні дзяржавы да атэстацыі навуковых кадраў апраўдалі сябе. Тэматыка доктарскіх дысертацый усё больш мяняецца ў бок практычнай значнасці, з'яўляюцца работы сусветнага ўзроўню", — сказаў беларускі лідар, адзначыўшы, што, нягледзячы на гэта, праблем застаецца яшчэ нямала.

Па выніках мінулага года 47 даследчыкаў сталі дактарамі навук. Пяцідзесяці выкладчыкам прысвоена званне прафесара. "Гэта сапраўды штучны тавар, фігуры агульнадзяржаўнага маштабу, вучоныя па сутнасці, а не па назве", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, навуку невыпадкова называюць лакаматывам прагрэсу, паколькі яна з'яўляецца адным з важнейшых фактараў дынамікі эканамічнага развіцця, дабрабыту і суверэнітэту любой дзяржавы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сучасныя рэаліі настойліва патрабуюць, каб любое навуковае даследаванне арыентавалася на навізну і практычную аддачу. Аб гэтым учора на цырымоніі ўручэння...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика