Нiякай неабходнасцi ў змяненнi выбарчага закона ў Беларусi цяпер няма. 21.by

Нiякай неабходнасцi ў змяненнi выбарчага закона ў Беларусi цяпер няма

16.02.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое меркаванне ўчора выказала старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенні рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя Ярмошына ў эфiры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, перадае БЕЛТА.

Лiдзiя Ярмошына растлумачыла, што такая патрэба можа ўзнiкнуць толькi пры змяненнi самой выбарчай сiстэмы, гэта значыць, пры пераходзе на прапарцыянальны або змешаны прынцып. Пры гэтым Лiдзiя Ярмошына адзначыла, што суседнiя Украiна i Расiя мяняюць сваё заканадаўства ў адваротны бок, вяртаючыся да мажарытарнай сiстэмы. "Мы дастатковым чынам адкарэкцiравалi, з улiкам пажаданняў АБСЕ, сваё заканадаўства напярэдаднi прэзiдэнцкiх i мясцовых выбараў 2010 года", — таксама нагадала кiраўнiк ЦВК. Лiдзiя Ярмошына таксама лiчыць, што ў беларускiх выбаршчыкаў не будзе папулярнай iдэя аб пераходзе да змешанай сiстэмы галасавання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое меркаванне ўчора выказала старшыня Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенні рэспублiканскiх рэферэндумаў Лiдзiя Ярмошына ў эфiры Першага нацыянальнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика