Дарагія суайчыннікі!. 21.by

Дарагія суайчыннікі!

23.02.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!

Ад усёй душы віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У нашай краіне няма больш свяшчэннага абавязку, чым абарона Радзімы. Неўміручую славу ў гады Вялікай Айчыннай вайны здабылі воіны-вызваліцелі. Сваім гераізмам, мужнасцю, патрыятызмам, гатоўнасцю да самаахвяравання ў імя міру, свабоды і шчасця людзей яны ўпісалі залатыя старонкі ў гісторыю Бацькаўшчыны.

Верныя традыцыям старэйшых пакаленняў нашчадкі пераможцаў сёння надзейна ахоўваюць родныя рубяжы, гарантуючы беларускаму народу права на будучыню ў адпаведнасці з яго гістарычным выбарам.

Адданасць інтарэсам краіны, высокія маральна-дзелавыя якасці і прафесіяналізм воінаў Узброеных Сіл пацвярджаюць іх гатоўнасць бездакорна служыць Айчыне.

Дзяржава заўсёды падтрымлівала і будзе падтрымліваць сваіх абаронцаў, якія забяспечваюць мір і спакой у нашым агульным доме.

Зычу вам моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў у ратнай працы на карысць беларускага народа.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл! Ад усёй душы віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У нашай краіне няма больш...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика