Калякіна і Карняенку не выпусцілі з Беларусі. 21.by

Калякіна і Карняенку не выпусцілі з Беларусі

11.03.2012 02:00 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калякіна і Карняенку не выпусцілі з Беларусі

Радыё Свабода
Беларускія памежнікі ня выпусцілі з краіны каардынатара кампаніі "За свабодныя выбары" Віктара Карняенку і старшыню партыі "Справядлівы свет" Сяргея Калякіна. Палітыкі накіроўваліся ў Літву. Пра забарону на выезд з Беларусі Карняенку і Калякіну паведамілі на памежным пункце "Каменны Лог" беларуска-літоўскай мяжы. Тлумачэнняў адмовы не далі.

 
"Мы ехалі на аўто па зялёным калідоры. Праз 15 хвілін, як мы аддалі дакумэнты на пашпартны кантроль, да нас падышоў старэйшы змены і паведаміў, што ў выезде з Беларусі нам адмоўлена. Аддаў пашпарты без ніякіх пазнакаў і загадаў вярнуцца назад", — паведаміў "Свабодзе" Віктар Карняенка.

Ён заўважыў, што не атрымліваў паведамленняў пра забарону на выезд ад дзяржаўных органаў, як таго патрабуе закон. Апошні раз ён выязджаў за мяжу 23 лютага і тады ніякіх праблемаў пры выездзе не ўзнікла.

7 сакавіка старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ня змог выехаць у Літву. На памежным пункце "Каменны Лог" беларускія памежнікі забаранілі яму перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Тлумачэнняў адмовы не далі. Сам Лябедзька лічыць, што трапіў у чорны сьпіс апазыцыянэраў, якім улады забаранілі выяжджаць у краіны ЕСу.

Беларускія ўлады афіцыйна не пацвярджаюць наяўнасць такога спісу.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія памежнікі ня выпусцілі з краіны каардынатара кампаніі "За свабодныя выбары" Віктара Карняенку і старшыню партыі "Справядлівы свет" Сяргея Калякіна....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика